Перайсьці да зьместу

Стэфана Маўры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Стэфана Маўры
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 8 студзеня 1980(1980-01-08)[1][2][3] (45 гадоў)
Рост 184 см
Вага 79 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1998—2001 Мэда[d] 83 (12)
2001—2004 Модэна[d] 34 (2)
2003—2004 Брэшыя 30 (7)
2004—2006 Удынэзэ 48 (5)
2006—2016 Ляцыё 253 (42)
2017 Брэшыя 12 (1)
Зборныя
2004—2011 Італія 11 (0)

Стэфана Маўры (па-італьянску: Stefano Mauri; нар. 8 студзеня 1980 году, Монца, Італія) — італьянскі футбаліст. Стэфана зьяўлецца атакавалым паўабаронцам, ягонымі ключавымі атрыбутамі ёсьць дрыблінг і перадачы. Ён, у асноўным, гуляе левай нагой, але мае й добрую правую нагу.

Стэфана пачаў кар’еру ва ўзросьце шаснаццаці гадоў у клюбе «Бругэрыё». Адтуль ён перайшоў у клюб «Мэда», дзе правёў тры гады. У 2001 годзе Маўры стаў гульцом клюбу «Модэна», дзе 14 верасьня 2001 году дэбютаваў у Сэрыі А матчам супраць «Міляну», якая апынулася для мадэнцаў паразай зь лікам 0:3. Па заканчэньні сэзону, «Мадэна» выкупіла другую палову правоў на гульца. У 2003 годзе Маўры перайшоў, на правах арэнды, у «Брэшыю», дзе правёў сэзон.

У 2004 годзе клюб «Удынэзэ» выкупіў 50% правоў на гульца. Там ён правёў два сэзоны, але калі ў першым Маўры часьцяком выходзіў на поле, то ў другім вялікая колькасьць часу праводзіў на лаве запасных. У 2006 годзе Маўры быў арандаваны клюбам «Ляцыё». Ягонай першай гульнёй стаў матч у розыгрышу Кубка Італіі супраць «Інтэра», які скончыўся ўнічыю зь лікам 1:1. У траўні 2011 году Стэфана цікавіўся піцерскі «Зэніт»[4].

28 траўня 2012 году Стэфана быў арыштаваны па падазрэньні ў арганізацыі дамоўных матчаў[5].

Маўры дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Італіі ў лістападзе 2004 году матчам супраць зборнай Фінляндыі.

Ляцыё

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]