Перайсці да зместу

Судаблеўскае радовішча сапрапелю

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Судаблеўскае радовішча сапрапелю знаходзіцца ў Смалявіцкім раёне, у возеры Судабле. Сапрапель арганічнага тыпу, запасы 7,3 млн м³, высцілае ўсю плошчу азёрнай чашы.

Сярэдняя магутнасць адкладаў 5,8 м, максімальная 30 м (найбольшая на Беларусі). Верхні слой каля 10 м складзены малапопельным сапрапелем (попельнасць 10-23%), ніжэй сапрапель з павышаным узроўнем карбанатаў кальцыю (попельнасць да 40%). Натуральная вільготнасць 97%. Гумінавых рэчываў 24%. Сапрапель утрымлівае шэраг мікраэлементаў, вітамінаў.

Сапрапель каштоўны як лекавая гразь, дамешак у корм сельскагаспадарчай жывёле, прыдатны на ўгнаенне, для вытворчасці будаўнічых матэрыялаў. Радовішча распрацоўваецца.