Перайсці да зместу

Суд Шаркаўшчынскага раёна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Суд Шаркаўшчынскага раёна
Від раённы суд
Інстанцыя суд першай інстанцыі
Юрысдыкцыя Шаркаўшчынскі раён
Орган абскарджання Віцебскі абласны суд
Мова справаводства беларуская, руская
Склад прызначаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па прадстаўленні Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь
Тэрмін службы 5 гадоў
Кіраўніцтва
Старшыня Наталля Яўгенаўна Грыгор’ева
Зала пасяджэнняў
Адрас 211921, Віцебская вобласць, г.п. Шаркаўшчына, вул. 17 Верасня, 8
Сайт
court.gov.by


Суд Шаркаўшчынскага раёна — раённы суд агульнай юрысдыкцыі[1] на тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна. Размешчаны ў Шаркаўшчыне, у будынку па вуліцы 17 Верасня, 8.

Разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі ў якасці суда першай інстанцыі і па абставінах, якія нанава адкрыліся, грамадзянскія справы, а таксама ў якасці суда першай інстанцыі крымінальныя справы і справы аб адміністрацыйных правапарушэннях; разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі скаргі (пратэсты) на пастановы па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях; вывучае і абагульняе судовую практыку, вядзе судовую статыстыку; ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі[1].

Суд складаецца з суддзяў, у тым ліку старшыні суда, якія прызначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па прадстаўленні Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. Суддзі прызначаюцца на пасаду тэрмінам на пяць гадоў і могуць быць прызначаны на новы тэрмін ці бестэрмінова. Верхні ўзрост знаходжання на дзяржаўнай службе суддзяў — **65 год**[1].

Вышэйстаячым судом з’яўляецца Віцебскі абласны суд[1].

Старшыні суда

[правіць | правіць зыходнік]