Перайсьці да зьместу

Супрасьлеўская ратуша

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік грамадзянскай архітэктуры
Супрасьлеўская ратуша
Супрасьлеўская ратуша
Супрасьлеўская ратуша
Краіна Польшча
Места Супрасьля
Каардынаты 53°12′26.05″ пн. ш. 23°20′18.91″ у. д. / 53.2072361° пн. ш. 23.3385861° у. д. / 53.2072361; 23.3385861Каардынаты: 53°12′26.05″ пн. ш. 23°20′18.91″ у. д. / 53.2072361° пн. ш. 23.3385861° у. д. / 53.2072361; 23.3385861
Архітэктурны стыль Мадэрн
Будаваньне ???—1906 гады
Супрасьлеўская ратуша на мапе Польшчы
Супрасьлеўская ратуша
Супрасьлеўская ратуша
Супрасьлеўская ратуша

Супрасьлеўская ратуша — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя у Супрасьлі, у стылі мадэрн. Знаходзіцца на вуліцы Юзэфа Пільсудзскага, 58.

Будынак, у якім зараз размяшчаецца мескі урад, з самага пачатку свайго існаваньня прызначаўся для асветніцкіх цэляў. Юзэфіна Захерт, баранеса і выдатная грамадская дзяячка Супрасля, заснавала ўстанову ў 1906 годзе як першую польскую школу. Яна пабудавала яе і падтрымлівала з уласных сродкаў.

Побач са школай быў (і дагэтуль ёсць) зялёны парк, які цягнуўся да ракі.

Юзэфіне Захерт удалося атрымаць дазвол царскіх уладаў на выкладаньне польскай мовы і гісторыі, што было ўнікальным дасягненьнем для Расійскай імперыі. Юзэфіна адпраўляла найздольнейшых вучняў для далейшай педагагічнай падрыхтоўкі ў Варшаву, тым самым стварыўшы высокакваліфікаваны персанал, які быў спрыяў развіцьцю адукацыі пасля аднаўленьня незалежнасці Польшчы.

Юзэфіна падаравала будынак і зямельны надзел месту на той умове, што яны будуць выкарыстоўвацца пад школу. Яе нашчадак, Ян Захерт, перадаў будынак месту ў 1995 годзе. Тады яму было прысвоена званьне Ганаровага грамадзяніна Супрасля і залатую адзнаку «За заслугі перад Беласточчынай».[1]

У цяперашні час будынак пашыраны і выкарыстоўваецца як мескі урад.[2]

  1. ^ https://basniowysuprasl.pl/ratusz-miejski/
  2. ^ https://wikimapia.org/31098920/pl/Ratusz-Miejski