Парасімбіёнтны лішайнік. Уласцівай слаявіны не мае. Апатэцыі сядзячыя або на кароткіх, чорных ці карычнева-чорных, часам паглыбленых ножках даўжынёй 0,15-0,27 мм і таўшчынёй 0,01-0,28 мм. Галоўкі апатэцыяў маленькія, акруглыя, ваўчка- або грушападобныя, бліскучыя, чорныя. Дыск часам пакрыты белаватым налётам. Размнажаецца аскаспорамі.
Пашырэнне: Еўразія (у т.л. арктычныя раёны, Урал, Украіна, поўдзень Беларусі), Паўночная Амерыка. Расце на слаявіне эпіфітных лішайнікаў з роду пертузарыя ў старых шыракалістых лясах. Асабліва адчувальны (індыкатарны) да антрапагеннага ўздзеяння барэальны від. Вельмі рэдкі, знаходзіцца пад пагрозай знікнення. У Беларусі ахоўваецца ў Белавежскай пушчы і Прыпяцкім нацыянальным парку.
Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5