Утвараюць дзярнінкі рознай формы (кусцікі, падушачкі, распасцёртыя коркі) і памераў (ад мікраскапічных да 15 см даўжынёй) з сабраных у пучкі, па-рознаму сагнутых, узыходных або сцелістых ніцей. Ніці ў моцных слаістых похвах. Галінкаванне несапраўднае падвойнае, радзей адзіночнае. Похвы бясколерныя, светла-карычневыя, жоўтыя, цёмна-жоўтыя, карычневыя, чарнавата-аліўкавыя, вузкія або шырокія, з адным трыхомам. Клеткі трыхомаў рознай формы, на канцах часта пашыраныя. Гетэрацысты ўставачныя або базальныя (ляжаць каля асновы адзінкавых галін), па адной або па некалькі ў рад. Споры і гармагоніі трапляюцца зрэдку. Размнажэнне пераважна папярочным дзяленнем клетак.