Сцяпаныч
Прапавана выдаліць. Удзельнік, які паставіў шаблон, так тлумачыць: значнасць не пацверджана. |
| Сцяпаныч | |
|---|---|
| руск.: Степаныч | |
| Жанр | дэтэктыў |
| Стваральнік | РГА «Прававая ініцыятыва» |
| У ролях | Сяргей Усцінаў |
| Краіна |
|
| Мова | руская |
| Колькасць сезонаў | 1 |
| Колькасць серый | 10 |
| Вытворчасць | |
| Працягласць серыі | 10 хв. |
| Трансляцыя | |
| Тэлеканал | YouTube |
| На экранах | 1 чэрвеня 2019 |
«Сцяпа́ныч» (руск.: Степаныч) — беларускі незалежны серыял у дэтэктыўным жанры, першы сезон якога пабачыў свет ў 2019 годзе ў сетцы Інтэрнэт.[1] Серыял распавядае пра будні супрацоўнікаў паліцыі і быў створаны з мэтай прыцягваць увагу да праблемы парушэння правоў чалавека.[2] Пры падтрымцы беларускіх грамадскіх арганізацый «Прававая ініцыятыва» і «Дзеянне» створаны першы сезон серыяла з 10 серый.[3]
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Дзеянні серыяла разгортваюцца ў горадзе Комску — сталіцы выдуманай Рэспублікі Комія. Галоўны герой — капітан паліцыі Удоеў Мікалай Сцяпанавіч (для сваіх проста Сцяпаныч) — за гады службы не дасягнуў значных кар’ерных вышынь, але зарабіў аўтарытэт сярод калег і спецыфічную рэпутацыю ў парушальнікаў закону. Сцяпаныч не злыдзень і нават не герой — ён звычайны «мент», хай у Рэспубліцы Комія міліцыя ўжо даўно і называецца паліцыяй. У працы Сцяпанычу дапамагае зусім «зялёная» Зоя Нікіціна — малодшы лейтэнант, малады спецыяліст. У Зоі зусім няма практычнага вопыту паліцэйскай працы, але яна шчыра верыць у закон і справядлівасць. Зоя перакананая, што яе місія — лавіць злачынцаў і абараняць мірных грамадзян Коміі.
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]| Акцёр | Роля |
|---|---|
| Сяргей Усцінаў | Сцяпаныч |
| Юлія Швабовіч | Зоя |
| Алег Волчак | начальнік |
| Міхаіл Варанцоў | наркаман |
| Андрэй Гурын | напарнік Дымон |
| Ігар Чэпіга | другі напарнік |
| Дзмітрый Міцкевіч | ДПС |
| Юлія Шэўчук | палюбоўніца Ірына |
Здымачная група
[правіць | правіць зыходнік]- аўтар ідэі — Сяргей Усцінаў
- сцэнарый — Сяргей Усцінаў, Юрый Восіпаў
- рэжысёр, аператар, мантаж — Юрый Восіпаў
- выканаўчы прадзюсар — Вікторыя Фёдарава
- здымачнае абсталяванне — Яўген Шапчыц
- асістэнты — Маргарыта Корбут, Галіна Харланава
Зноскі
- ↑ «Степаныч». Первый независимый YouTube-сериал о белорусской милиции! Премьера 1 июня(руск.). «Белсат». 01.06.2019. Праверана 2020-02-17.
{{cite news}}: Праверце значэнне даты ў:|date=(даведка) - ↑ Сериал «Степаныч» уже в сети. (руск.)(недаступная спасылка). «Правовая инициатива» (1 чэрвеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2020. Праверана 17 лютага 2020.
- ↑ Сериал «Степаныч» — скоро премьера! (руск.)(недаступная спасылка). «Правовая инициатива» (27 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2020. Праверана 17 лютага 2020.