Сынці-поп
| Synthpop | |
| Стылістычнае паходжаньне | дыска, поп-музыка, пост-панк, новая хваля | 
|---|---|
| Паходжаньне | другая палова 1970-х | 
| Тыповыя інструмэнты | сынтэзатар, драм-машына, бас-гітара, гітара | 
| Папулярнасьць | 1980-я | 
| Вытворныя формы | электра, Hi-NRG, Electronic body music, гаўс, тэхна, хардкор-тэхна, эўрадэнс, электра-гаўс | 
Сынці-поп — жанр папулярнае музыкі, у якім сынтэзатар зьяўляецца галоўным інструмэнтам. У той час як большасьць сучаснае папулярнае музыкі ствараецца з дапамогай сынтэзатараў, сынт-поп мае стылістычныя асаблівасьці, якімі ён адрозьніваецца ад астатняй музыкі, створанай тэхналягічна аднолькава.
Гэтымі асаблівасьцямі зьяўляюцца: штучнасьць гуку (сынтэзатары больш не імітуюць гучаньне рэальных музычных інструмэнтаў), акцэнт на мэханічных рытмах, выкарыстаньне вакалу ў якасьці кантрапункта штучнаму паходжаньню аранжыроўкі, шмат паўтораў структурных элемэнтаў. Форма кампазыцыі сынт-поп песень не адрозьніваецца ад формы звычайных поп-песень. Нярэдка тэксты песень маюць лёгкую сацыяльную й навукова-тэхнічную тэмы.
У больш шырокім сэнсе сынці-поп — музычная сцэна пачатку й сярэдзіны 80-х, якая актыўна выкарыстоўвае ў музыцы гук сынтэзатараў (напрыклад, Depeche Mode, Erasure), а таксама хваля папулярнае Новае Рамантыкі (гурты Duran Duran, Spandau Ballet і іншыя)[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Елена “aresha” Соболевская. Синт-поп как направление электронной музыки (рас.). LiveSound.by. Праверана 2020-01-15 2007 г. Архіўная копія ад 2008-01-06 г.
 
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларускі партал Сынці-поп & Depeche Mode
 - Партал аб Расейскай сынці-поп музыцы
 - Расейскі партал сынці-поп
 
| Гэта — накід артыкула па музыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |