Перайсьці да зьместу

Сьвяты Славаччыны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сьпіс дзяржаўных сьвятаў Славаччыны.

Дата Назва Арыгінальная назва Заўвагі
1 студзеня (1993) Дзень заснаваньня Славацкай рэспублікі Deň vzniku Slovenskej republiky Падзел ЧССР на Чэхію і Славаччыну
6 студзеня Богаяўленьне (Тры каралі і Раство ў праваслаўных хрысьціянаў) Zjavenie Pána (Traja králi a vianočný sviatok pravoslávnych kresťanov)
сакавік, красавік Вялікая пятніца Veľkonočný piatok
сакавік, красавік Велікодны панядзелак Veľkonočný pondelok Глядзіце таксама Сьмігус-дынгус
1 траўня (1886) Сьвята працы Sviatok práce
8 траўня (1945) Дзень перамогі над фашызмам Deň víťazstva nad fašizmom Сканчэньне II сусьветнай вайны ў Эўропе; пачаткова адзначалася на дзень пазьней
5 ліпеня (863) Дзень сьвятых Кірылы й Мятода Sviatok svätého Cyrila a Metoda Славянскія місіянэры Кірыл і Мятод прыйшлі ў Вялікую Маравію
29 жніўня (1944) Гадавіна Славацкага нацыянальнага паўстаньня Výročie Slovenského národného povstania Паўстаньне славацкага народу супраць нацысцкай Нямеччыны
15 верасьня Дзень блаславёнай Дзевы Марыі, заступніцы Славаччыны Sviatok Panny Márie Sedembolestnej, patrónky Slovenska Блаславёная Дзева Марыя — сьвятая заступніца Славаччыны
1 лістапада Дзень усіх сьвятых Sviatok všetkých svätých У гэты дзень наведваюць могілкі
17 лістапада (1989/1939) Дзень барацьбы за свабоду і дэмакратыю Deň boja za slobodu a demokraciu Гадавіна студэнцкай дэманстрацыі супраць нацысцкай акупацыі ў 1939, а таксама дэманстрацыі ў 1989 у Браціславе і Празе, які запачаткавалі Аксамітную рэвалюцыю
24 сьнежня Шчодры дзень Štedrý deň Увечары гэтага дню адчыняюць падарункі
25 сьнежня Раство Prvý sviatok vianočný літаральна: першае каляднае сьвята
26 сьнежня Дзень сьвятога Стэфана Druhý sviatok vianočný літаральна: другое каляднае сьвята

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]