Сьлесары
| Сьлесары лац. Ślesary | |
| Краіна: | Беларусь | 
| Вобласьць: | Гарадзенская | 
| Раён: | Івейскі | 
| Сельсавет: | Суботніцкі | 
| Насельніцтва: | 36 чал. (2009) | 
| Часавы пас: | UTC+3 | 
| Тэлефонны код: | |
| Паштовы індэкс: | 231341 | 
| СААТА: | 4229843146 | 
| Нумарны знак: | 4 | 
| Геаграфічныя каардынаты: | 54°6′4″ пн. ш. 25°39′23″ у. д. / 54.10111° пн. ш. 25.65639° у. д.Каардынаты: 54°6′4″ пн. ш. 25°39′23″ у. д. / 54.10111° пн. ш. 25.65639° у. д. | 
| Сьлесары на мапе Беларусі ±   Сьлесары | |
Сьлесары́[1] — вёска ў Суботніцкім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У XVIII стагодзьдзі вёска маёнтка Суботнікі Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. Уласнасьць Радзівілаў, у 1762 г. у складзе Суботніцкай парафіі.
У XIX — пачатку XX стагодзьдзя Суботніцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. Адносілася да маёнтка Квяткоўцы памешчыка Э. Умястоўскага. У 1861 г. 35 рэвіскіх душ, у 1897 г. 16 двароў, 107 жыхароў, у 1909 г. 19 двароў, 134 жыхары.
У 1921—1939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 23 двары, 111 жыхароў.
3 12.10.1940 г. вёска (37 двароў, 191 жыхар), цэнтар Сьлесароўскага сельсавету, затым у Геранёнскім, з 1960 г. у Суботніцкім сельсаветах Івейскага раёну. У верасьні 1950 г. арганізаваны калгас «Сьветлы шлях», з 1963 г. у саўгасе «Суботнікі». Пасьля ў складзе калгаса «Суботнікі». У 1999 г. 33 двары, 57 жыхароў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2009 год — 36 чалавек[2]
- 1999 год — 57 чалавек, 33 двароў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ^ Вынікі перапісу
 
	