Сьмётанка
| Сьмётанка | |
| Краіна: | Беларусь |
| Вобласьць: | Віцебская |
| Раён: | Аршанскі |
| Сельсавет: | Зубаўскі |
| Насельніцтва: | 41 чал. (2010) |
| Часавы пас: | UTC+3 |
| Тэлефонны код: | +375 216 |
| Паштовы індэкс: | 211037[1] |
| Нумарны знак: | 2 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 54°23′4.99″ пн. ш. 30°23′31.99″ у. д. / 54.3847194° пн. ш. 30.3922194° у. д.Каардынаты: 54°23′4.99″ пн. ш. 30°23′31.99″ у. д. / 54.3847194° пн. ш. 30.3922194° у. д. |
Сьмётанка на мапе Беларусі ± Сьмётанка | |
Сьмётанка[2] — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці, знаходзіцца за 15 кілямэтраў ад Воршы. Сьмётанка ўваходзіць у склад Зубаўскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Згадваецца ў 1669 годзе як вёска ў складзе маёнтка Копысь у Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага. Уладаньне Радзівілаў[3][4].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Маёнтак Копысь канфіскаваны ў ваяводы віленскага Князя Кароля Радзівілла пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай і анэксіі Віцебскага ваяводзтва 1772 году[5]. Вёска Ляўкі з 2 жніўня 1773 году ў Аршанскім павеце Аршанскай правінцыі, з 22 сакавіка 1777 году да 31 сьнежня 1996 году ў Копыскім павеце, у Аршанскім павеце да аднаўленьня Копыскага павету 22 ліпеня 1802 году. Пасьля лівідацыі Копыскага павету 26 сьнежня 1861 году Ляўкі ў складзе Любініцкай воласьці Горацкага павету[6]
У сярэдзіне ХІХ стагодзьдзя сяляне адносіліся да прыходу царквы Ўзьнясеньня Гасподняга ў Копысі [7]
Вера Александраўна Чачкова ў 1873 годзе выкупіла маёнтак Ляўкі разам зь вёскай Сьмётанка: 2799,5 дзесяцін зямлі пад лесам, 173 дзесяцін ральлі, 30 дзесяцін сенакосу й заводы: дражджавы, кафляны й два крупадзёрныя[8].
У красавіку 1905 году амаль адначасова сяляне вёсак Сьмётанка й Ляўкі Горацкага, Вусьце й Бабінічы Аршанскага паветаў спынілі працу ў маёнтках і прадʼявілі уладальнікам свае патрабаваньні. Многія ўдзельнікі забастоўкі былі арыштаваны. Аднак сяляне не адмовіліся ад сваіх патрабаваньняў. Калі ў пачатку чэрвеня 1905 году земскі начальнік выклікаў на суд 18 сялян зь вёсак Ляўкі й Сьмётанка, якія прыцягваліся да адказнасьці, да яго прыйшлі ўсе сяляне гэтых вёсак. Уладальнікі вымушаны былі пайсьці на саступкі[9].
У 1910 годзе сялянскай грамадзе належала 352 дзесяцін зямлі, сяляне вёскі складалі Сьмётанкаўскае сялянскае таварыства. Маёнтак Сьмётанка меў 1000 дзесяцін зямлі й належыў Л. Н. Чачкову. Вёска й маёнтак адносіліся да прыходу царквы Ўзьнясеньня Гасподняга ў Копысі[10].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1857 год. Вёска Сьмётанка — 139 чалавек[7];
- XX стагодзьдзе: 1910 год. Вёска Сьмётанка — 63 гаспадаракі, 213 мужчын, 211 жанчын; маёнтак — 39 мужчын, 30 жанчын[10]; 1998 год — 50 гаспадарак, 86 чалавек;
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 41 чалавек
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Марыя Філіповіч (01.01.1947, Сьмётанка — 17.02.2003, Менск) — беларуская пісьменьніца, журналістка.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Белпошта
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf)
- ^ НГАБ, ф. 1875, воп. 1, спр. 5
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 2 / [рэд. Г.П. Ляхава, Ю.М. Несцяроўская, Т.М. Пракаповіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2013. — 347, [4] с., іл. ISBN 978-985-508-245-4. — С. 93, (А—3), 265
- ^ Белоруссия в эпоху феодализма. Сборник документов и материалов. — Менск: Издательство Академии Наук БССР, 1961. — Т. 3. Воссоединение Белоруссии с Россией и её экономическое развитие в конце XVIII — первой половине XIX века (1772—1860). — С. 41—43. — 626 с. — 1600 ас.
- ^ Копысь. Заштатный городъ Горецкі уѣзда, на лѣвом берегу р. Днѣпр. // Городскія поселенія въ Россійской имперіи : даведнік. — С.-Петербург: Въ типографіи К. Вульфа, 1863. — Т. 3. — С. 155—158; 209—212.
- ^ а б Списки населенных мест Могилевской губ. по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] = РГИА. Ф. 1290. Оп.4. Д. 80. — Ленинград: Фонд Центрального статистического комитета МВД., 1857. — С. 206. — 613 с.
- ^ А. С. Дембовецкій Опыт описанія Могилевской губерніи.. — Могилевъ на Днѣпрѣ: Типографія Губернскаго Правленія, 1884. — Т. 3. — С. 78—79 (№ 71). — 329 с.
- ^ 1905 год на Аршаншчыне: зборнік матэрыялаў / Аршанская акруговая камісія па ўшанаваньню 20-цігодзьдзя рэвалюцыі 1905 г. пры выканаўчым камітэце саветаў Аршанскай акругі БССР. — Ворша: газета «Камуністычны шлях», 1926. — 105 с. — 2000 ас.
- ^ а б Списокъ населенныхъ местъ Могилевской губерніи / Под ред. Георгій Павлович Пожарова.. — Могилев губ.: Могилев. губ. стат. ком., 1910. — С. 56 (№№ 13; 27). — 250 с.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: У.У. Андрыевіч (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2018. — 696 с.: іл. ISBN 978-985-11-1062-5. — С. 180.
- Г. І. Дулеба. Смётанка, Зубаўскі сельсавет (№ 394) / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў(гал. рэд.) і інш. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі : энцыкляпэдыя. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 1985. — Т. Віцебская вобласьць. — С. 116.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Оршы і Аршанскага р-на. У 2 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БелЭн, 2000. — 528 с. ISBN 985-11-0170-2. — С. 515, 516.