Сьпіс прэзыдэнтаў Румыніі
Выгляд
Прэзыдэнт Румыніі (па-румынску: Preşedintele României) — кіраўнік дзяржавы Румынія. Пасада заснавана ў 1947 годзе пасьля скасаваньня манархіі; да 29 сакавіка 1974 году называлася Старшыня Дзяржаўнага савету (па-румынску: Preşedintele Consiliului de Stat). Рэзыдэнцыяй прэзыдэнта зьяўляецца палац Катрачэні.
| Імя | Партрэт | Пачатак паўнамоцтваў | Заканчэньне паўнамоцтваў |
|---|---|---|---|
| Часовы прэзыдэнцкі камітэт з 5 чальцоў: Міхаіл Садавяну, Канстанцін Пархон, Георгэ Штэрэ, Іён Нікуль, Штэфан Войтэк. |
30 сьнежня 1947 | 13 красавіка 1948 | |
| Канстанцін Пархон | 13 красавіка 1948 | 12 чэрвеня 1952 | |
| Пэтру Гроза | 12 чэрвеня 1952 | 7 студзеня 1958 | |
| Іён Георгэ Маўрэр | 11 студзеня 1958 | 21 сакавіка 1961 | |
| Георгэ Георгіў-Дэж | 21 сакавіка 1961 | 19 сакавіка 1965 | |
| Ківу Стойка | 24 сакавіка 1965 | 9 сьнежня 1967 | |
| Нікалае Чаўшэску | 9 сьнежня 1967 | 22 сьнежня 1989 | |
| Іён Іліеску | 22 сьнежня 1989 | 29 лістапада 1996 | |
| Эміль Канстантынэску | 29 лістапада 1996 | 20 сьнежня 2000 | |
| Іён Іліеску (2-гі тэрмін) | 20 сьнежня 2000 | 20 сьнежня 2004 | |
| Траян Бэсэску | 20 сьнежня 2004 | 20 красавіка 2007 | |
| Нікалае Вэкэрою (в.а.) | 20 красавіка 2007 | 23 траўня 2007 | |
| Траян Бэсэску | 23 траўня 2007 | 6 ліпеня 2012 | |
| Крын Антанэску (в. а.) | 6 ліпеня 2012 | 21 жніўня 2012 | |
| Траян Бэсэску | 21 жніўня 2012 | 21 сьнежня 2014 | |
| Клаўс Ёганіс | 21 сьнежня 2014 | на пасадзе |