Перайсьці да зьместу

Сьцежарнае

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцежарнае
лац. Ścieżarnaje
Дата заснаваньня: перад 1638 годам
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Брагінскі
Сельсавет: Малейкаўскі
Насельніцтва:
  • 93 чал. (2019)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2344
Паштовы індэкс: 247637
СААТА: 3203832066
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°44′48″ пн. ш. 30°21′29″ у. д. / 51.74667° пн. ш. 30.35806° у. д. / 51.74667; 30.35806Каардынаты: 51°44′48″ пн. ш. 30°21′29″ у. д. / 51.74667° пн. ш. 30.35806° у. д. / 51.74667; 30.35806
Сьцежарнае на мапе Беларусі ±
Сьцежарнае
Сьцежарнае
Сьцежарнае
Сьцежарнае
Сьцежарнае
Сьцежарнае

Сьце́жарнае[1] — вёска ў Малейкаўскім сельсавеце Брагінскага раёну Гомельскай вобласьці.

За 7 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 36 км ад чыгункавай станцыі Хвойнікі (на галінцы Васілевічы — Хвойнікі ад лініі Каленкавічы — Гомель), 126 км ад Гомеля.

Транспартная сістэма

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Хвойнікі.

Пляноўка складаецца з просталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі. З усходу да яе далучаецца просталінейная вуліца. Забудова пераважна драўляная, двухбаковая, сядзібнага тыпу.

Карона Каралеўства Польскага

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Фрагмэнт запісу князя Ярэмія Вішнявецкага 1638 г.

У 1638 годзе князь Ярэмі Міхал, сын Міхаіла, Вішнявецкі заставіў на чатыры гады за 65 000 злотых пану Мікалаю Лосятынскаму сваю палову Брагінскага замку і места з фальваркам Глухавічы, 22 сёламі, сярод якіх — Sciezarno, ды яшчэ з 3 хутарамі[2].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Сьцежарнае – у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 г. у складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету спачатку Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 г. Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[3].

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Сьцежарнае, аднак, у складзе Брагінскай воласьці апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[4].

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Archiwum Główne Akt Dawnych w Warszawie. Archiwum Radziwiłłów. Dział X. Sygn. 933. S. 5-6
  3. ^ Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Т. 6. Кн. 1. – Мінск: БелЭн, 2001. C. 181–182
  4. ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны)