Перайсьці да зьместу

Сьцяг нацысцкай Нямеччыны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сьцяг са свастыкай (па-нямецку: die Hakenkreuzflagge, «сьцяг са свастыкай», даслоўна — «сьцяг з кручкаватым крыжам») — афіцыйная назва сьцяга Нацыянал-сацыялістычнай нямецкай работніцкай партыі, які стаў афіцыйным дзяржаўным знакам Нацыскае Нямеччыны. Уяўляў сабой прамавугольнае чырвонае палотнішча з разьмешчанай у сярэдзіне на белым крузе чорнай нахільнай правабаковай свастыкай.

У кнізе «Майн кампф» Адольф Гітлер наступным чынам патлумачыў значэньне сьцяга са свастыкай: «Чырвоны колер увасабляе сацыяльныя ідэі, закладзеныя ў нашым руху. Белы колер — ідэю нацыяналізму. Матыгападобны крыж — задачу барацьбы за перамогу арыйцаў і разам з тым за перамогу творчай працы, якая заўседы была антысэміцкай і застанецца антысэміцкай»[1].

  1. ^ "Mein Kampf" at Project Gutenberg of Australia. Gutenberg.net.au. Праверана 2020-08-24 г.

Шаблён:Сьцягі Нямеччыны