Перайсьці да зьместу

Сьцяўа Бухарэст

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяўа
Поўная назва Fotbal Club Steaua Bucureşti
Заснаваны 7 чэрвеня 1947
Горад Бухарэст, Румынія
Стадыён Нацыянальны
Умяшчальнасьць: 55 634
Прэзыдэнт Валерыю Аргэсялэ[d]
КіраўнікГеорге Бэкалі[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2024—2025 1 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fcsb.ro (рум.)​ (анг.)

«Сьцяўа» (па-румынску: Steaua) — румынскі футбольны клюб з гораду Бухарэсту. Заснаваны ў 1947 годзе. Клюб зьяўляецца найбольш пасьпяховым сярод румынскіх клюбаў ня толькі ў айчынным першынстве, маючы на сваім рахунку 28 перамог, але й на эўрапейскіх спаборніцтвах. «Сьцяўа» стала першай усходнеэўрапейскай камандай, якая здолела перамагчы ў Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў, зрабіўшы гэтае ў 1986 годзе. У сэзоне 1988—1989 гадоў «Сьцяўа» зноўку дайшла да фіналу прэстыжнага эўрапейскага клюбу, але атрымала паразу ад італьянскага «Міляну». На рухунку клюбу таксама маюцца 24 перамогі ў Кубку Румыніі і 7 перамог у Супэркубку Румыніі, а таксама аднойчы клюб стаў пераможцам Кубка лігі Румыніі.

Клюб гістарычна вядомы як спартовы клюб румынскага войска. Аднак яшчэ ў 1998 годзе клюб аддзяліўся ад войска, стаўшы незалежным. На дадзены момант адзінай прамой спасылкай на войска зьяўляецца стадыён «Нацыянальны», які знаходзіцца ва ўласнасьці Міністэрства нацыянальнай абароны.

«Сьцяўа» ўсю сваю гісторыю праводзіць у наймацнейшым дывізіёне чэмпіянату Румыніі, толькі пяць разоў скончыўшы сэзон на месцы ніжэйшым за шостае. Першапачаткова клюб гуляў у колерах румынскага трыкалёру, то бок сінім, жоўтым і чырвоным, але неўзабаве жоўты страціў сваё значэньне, і каманда стала асацыявацца з чырвоным і сінім колерам. Аднак у апошнія часы на новай форме клюбу пачаў зноўку выкарыстоўвацца жоўты колер.

Клюб мае даўняе суперніцтва з бухарэсцкім «Дынама», матчы паміж якімі звычайна называюць «Адвечным дэрбі» або «Румынскім дэрбі».

Сьцяўа мае найвялікшую колькасьць прыхільнікаў сярод усіх клюбаў у Румыніі. Апытанка, якую зладзілі ў чэрвені 2007 году, вызначыла, што прыхільнікамі клюбу ёсьць прыблізна 42% усіх аматараў румынскага футболу. Гэта значна больш, чым каманды, якія займаюць другое і трэцяе месцы, як то бухарэсцкія «Дынама» (12%) і «Рапід» (12%)[1]. Самая вялікая колькасьць прыхільнікаў клюбу месьціцца ў Бухарэсьце, у прыватнасьці, у раёнах, прылеглых да арэны, а таксама ў паўднёвай частцы гораду[2]. Акрамя таго, заўзятары клюбу жывуць ня толькі ў сталіцы краіны, але і ў іншых гарадах Румыніі і за мяжой.

Чэмпіён Румыніі: (28)
1951, 1952, 1953, 1956, 1960, 1961, 1968, 1976, 1978, 1985,
1986, 1987, 1988, 1989, 1993, 1994, 1995, 1996, 1997, 1998,
2001, 2005, 2006, 2013, 2014, 2015, 2024, 2025
Уладальнік Кубка Румыніі: (24)
1949, 1950, 1951, 1952, 1955, 1962, 1966, 1967, 1969, 1970,
1971, 1976, 1979, 1985, 1987, 1988, 1989, 1992, 1996, 1997,
1999, 2011, 2015, 2020
Уладальнік Супэркубка Румыніі: (7)
1994, 1995, 1998, 2001, 2006, 2013, 2024
Ліга чэмпіёнаў УЭФА: 1
1986
Актуальны на 16 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Румыніі Аб Валентын Крэцу Edit this on Wikidata 1989
4 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Аб Даніел Граавац Edit this on Wikidata 1993
5 Сьцяг Камэруну Аб Жайскім Дава Edit this on Wikidata 1996
6 Сьцяг Румыніі Аб Андрэй Дэнкуш Edit this on Wikidata 2009
7 Сьцяг Румыніі Нап Дэніс Алібэк Edit this on Wikidata 1991
8 Сьцяг Румыніі ПА Адрыян Шут Edit this on Wikidata 1999
9 Сьцяг Румыніі Нап Даніел Бырліджа Edit this on Wikidata 2000
10 Сьцяг Румыніі ПА Флорын Тэнасэ Edit this on Wikidata 1994
11 Сьцяг Румыніі Нап Давід Мікулеску Edit this on Wikidata 2001
12 Сьцяг Бэніну Аб Давід Кікі Edit this on Wikidata 1993
16 Сьцяг Румыніі ПА Міхай Ліксандру Edit this on Wikidata 2001
17 Сьцяг Румыніі Аб Міхай Папэску Edit this on Wikidata 1993
18 Сьцяг Марока ПА Мальком Эджума Edit this on Wikidata 1996
20 Сьцяг Румыніі Нап Дэніс Політык Edit this on Wikidata 2000
21 Сьцяг Румыніі ПА Улад Кірыкеш 1989
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22 Сьцяг Румыніі Нап Міхай Тома Edit this on Wikidata 2007
23 Сьцяг Румыніі Аб Ёнуц Чэрчэл Edit this on Wikidata 2006
27 Сьцяг Румыніі ПА Дарыюс Алару (капітан) 1998
28 Сьцяг Румыніі Аб Александру Панця Edit this on Wikidata 2003
30 Сьцяг Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Аб Сіябонга Нгезана Edit this on Wikidata 1997
31 Сьцяг Італіі ПА Юры Чызоцьці Edit this on Wikidata 1993
32 Сьцяг Румыніі Бр Штэфан Тырнавану Edit this on Wikidata 2000
33 Сьцяг Чарнагорыі Аб Рыста Радунавіч Edit this on Wikidata 1992
34 Сьцяг Румыніі Бр Міхай Удра Edit this on Wikidata 2001
37 Сьцяг Румыніі Нап Актавіян Папэску Edit this on Wikidata 2002
38 Сьцяг Чэхіі Бр Лукаш Зіма Edit this on Wikidata 1994
42 Сьцяг Ганы ПА Баба Алясан Edit this on Wikidata 2000
90 Сьцяг Румыніі Нап Александру Стоян Edit this on Wikidata 2007
93 Сьцяг Сэнэгалу Нап Мамаду Тыям Edit this on Wikidata 1995

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]