Сэнт-Мірэн Пэйсьлі
| Сэнт-Мірэн | |||||
| Поўная назва | St. Mirren Football Club | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Заснаваны | 1877 | ||||
| Горад | Пэйсьлі, Шатляндыя | ||||
| Стадыён | Нью-Сэнт-Мірэн Парк Умяшчальнасьць: 8023 | ||||
| Галоўны трэнэр | |||||
| Чэмпіянат | Прэм’ер-ліга | ||||
| · 2024—2025 | 6 месца | ||||
| |||||
stmirren.com (анг.) | |||||
«Сэнт-Мірэн» (па-ангельску: Saint Mirren Football Club) ― шатляндзкі футбольны клюб з гораду Пэйсьлі. У сэзоне 2005―2006 гадоў прабіўся ў найвышэйшы дывізіён і адтуль не вылятаў да сэзону 2014—2015 гадоў.
Клюб тройчы станавіўся ўладальнікам Кубку Шатляндыі (1926, 1959, 1987) і аднойчы атрымліваў перамогу ў розыгрышы Кубка лігі Шатляндыі (2013). Чатыры разы прымаў удзел у эўракубках: аднойчы ў Кубку ўладальнікаў кубкаў і тройчы ў Кубку УЭФА). Хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Нью-Сэнт-Мірэн Парк», які з 2009 году зьмяшчае 8023 гледачы й месьціцца па вуліцы Грынгіл Роўд.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Сэнт-Мірэн» быў створаны напрыканцы XIX стагодзьдзя як джэнтэльмэнскі клюб, які ўключаў у сабе спартовыя сэкцыі па крыкеце й рэгбі. З ростам папулярнасьці футболу ў 1877 годзе было створана й футбольнае аддзяленьне.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Уладальнік Кубка Шатляндыі: 3
- 1926, 1959, 1987
- Уладальнікі Кубка лігі Шатляндыі: 1
- 2013
- Уладальнік Чэлендж кубка Шатляндыі: 1
- 2005