Сэрвіюс Туліюс
| Сэрвіюс Туліюс | |
|
| |
| Выява XVI стагодзьдзя | |
| Папярэднік | Люцыюс Тарквініюс Прыск |
| Наступнік | Люцыюс Тарквініюс Ганарысты |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | VI стагодзьдзе да н. э., |
| Памёр | 535 да н. э. або 534 да н. э., |
| Жонкі | Тарквінія Прымэра |
| Маці | Акрэсія |
Сэрвіюс Туліюс (па-лацінску: Servius Tullius) — паводле паданьня 6-ы цар Старажытнага Рыма, сын Акрэсіі, нявольніцы царыцы Танаквіль. Стаў царом, дзякуючы намаганьням царыцы Танаквіль. Сэрвіюсу Туліюсу прыпісваюцца ажыцьцяўленьне дзяржаўнай рэформы, заснаваньне храму Дыяны на Авэнтынскім пагорку, а таксама заснаваньне іншых храмаў. Лічыцца першай вядомай ахвярай дарожнага здарэньня — ён быў наўмысна пераеханы калясьніцай сваёй малодшай дачкой[1].
Імпэратар Кляўдыюс, які яшчэ ведаў старую этрускую літаратуру, цьвердзіў, што сапраўдным імём Сэрвіюса Туліюса, да самага займаньня трону, было этрускае імя Мастарна, і што Сэрвіюс быў этрускам. Вядомая выява нейкага Мастарны на фрэсцы ў «маўзалеі Франсўа» ў Вульчы, калі той вызваляе з палону свайго сябра Цэліюса Вібэна. Падобную гісторыю пераказваў і Кляўдыюс, таму імаверна, што яна была вядомая й у III стагодзьдзі да н. э. у этрускім горадзе Вульчы, і што фрэскі зьяўляюцца копіямі рымскіх фрэсак з падзеямі ранейшай рымскай гісторыі.
| Папярэднік Люцыюс Тарквініюс Прыск |
Цар Рыма 578 да н. э.—535 да н. э. |
Наступнік Люцыюс Тарквініюс Ганарысты |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Livy «Ab urbe condita» 1.48
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сэрвіюс Туліюс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Smith, William, Dictionary of Greek and Roman Antiquities, 1870, under Patricii, Comitia
- The Roman Assemblies
| Гэта — накід артыкула пра Старажытны Рым. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |