Сэржы Рабэрта
Сэржы Рабэрта | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 7 лютага 1992[1][2][3][…] (33 гады) | |
Рост | 178 см | |
Вага | 70 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Кома | |
Нумар | 20 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2009—2013 | Барсэлёна Б[d] | 106 (7) |
2010—2024 | Барсэлёна | 245 (12) |
2024— | Кома | 13 (0) |
Зборныя | ||
2010—2011 | Гішпанія (да 19)[d] | 9 (0) |
2011 | Гішпанія (да 20)[d] | 5 (1) |
2011—2014 | Гішпанія (да 21)[d] | 14 (2) |
2011—2016 | Каталёнія[d] | 6 (0) |
2016—2021 | Гішпанія | 11 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Сэ́ржы Рабэ́рта Карнісэ́р (па-каталянску: Sergi Roberto Carnicer; нар. 7 лютага 1992 году) — гішпанскі футбаліст каталянскага паходжаньня, паўабаронца італьянскага клюбу «Кома» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Сэржы сапраўды шматбаковы футбаліст, які здольны згуляць ня толькі на пазыцыі цэнтральнага паўабаронцы, але таксама паўабаронцы абарончага пляну, абаронцы ды ўінгера[5][6].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гулец прайшоў акадэмію клюбу «Барсэлёны». Пасьля сэзону ў другой камандзе клюбу дэбютаваў у асноўнай дружыне 10 лістапада 2010 году ў матчы Кубка Гішпаніі супраць клюбу «Сэўта». Гульцу на той момант было 18 гадоў. Ужо ў наступным годзе 27 красавіка футбаліст зьявіўся на зьмену на некалькі хвілінаў замест Давіда Вільлі ў матчы Лігі чэмпіёнаў супраць мадрыдзкага «Рэалу»[7]. 6 сьнежня 2011 году выйшаў у пачатковым складзе ў матчы Лігі чэмпіёнаў супраць барысаўскага БАТЭ. Толькі з сэзону 2013—2014 гадоў гулец пачаў часьцей прыцягвацца да гульняў, але толькі з 2015 году стаў сталым гульцом асноўнага складу. У той час тагачасны трэнэр каталянцаў Люіс Энрыке звычайна выкарыстоўваў гульца як правага абаронцу ў некаторых гульнях[8]. У двух гульнях супраць «Атлетыка» зь Більбао спачатку ў Ля Лізе, а потым у розыгрышы кубка, Рабэрта гуляў на пазыцыі левага абаронцы, замяняючы траўмаванага Жордзі Альбу[9]. 8 сакавіка 2017 году гулец улучыў вельмі важны гол у браму францускага «Пары Сэн-Жэрмэн», прасунуўшы клюб зь перамогай 6:1 у чвэрцьфінал Лігі чэмпіёнаў.
30 чэрвеня 2024 году, згуляўшы ў 373 матчаў ува ўсіх турнірах, Рабэрта пакінуў «Барсэлёну» і стаў вольным агентам[10][11]. 23 жніўня 2024 году гулец падпісаў двухгадовы кантракт з клюбам Сэрыі А «Кома»[12].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прыцягваўся да гульняў моладзевай зборнай краіны, а ўпершыню выклік у нацыянальную зборную Гішпаніі ў сакавіку 2016 году на таварыскія гульні супраць зборных Румыніі і Італіі[13]. Дэбютаваў у складзе зборнай 27 сакавіка ў матчы супраць зборнай Румыніі.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Барсэлёна»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2011, 2013, 2015, 2016, 2018, 2019, 2023
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2012, 2015, 2016, 2017, 2018, 2021
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2010, 2016, 2023
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2011, 2015
- Уладальнік Супэркубка Эўропы: 2015
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2015
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Sergi Roberto // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Sergi Roberto Carnicer // Enciclopèdia de l'esport català (кат.) — Grup Enciclopèdia, 2012.
- ^ а б в SERGI ROBERTO carnicer // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ а б Барсэлёна — 1899.
- ^ «Sergi Roberto is 'Mr.Versatile'». FC Barcelona.
- ^ «Sergi Roberto». Who Scored.
- ^ «Ten-man Madrid undone by Messi magic». UEFA.
- ^ San Antonio, Ivan (2.09.2015). «Revealed: How Luis Enrique convinced Sergi Roberto to switch to right-back». Sport.
- ^ «Sergi Roberto, el comodín de Luis Enrique». Marca.
- ^ «La respuesta de Sergi Roberto al Barça». Sport
- ^ «Barcelona captain Sergi Roberto negotiating transfer with other clubs». The New York Times.
- ^ «Como 1907 signs former Barcelona captain Sergi Roberto». Como 1907.
- ^ Corrigan, Dermot (18.03.2016). «Diego Costa overlooked as Spain call up striker Aritz Aduriz instead». ESPN.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball