Сядзібна-паркавы ансамбль (Янавічы)
Выгляд
Сядзібна-паркавы ансамбль | |
Сядзібна-паркавы ансамбль Яленскіх | |
---|---|
52°59′50,98″ пн. ш. 26°38′22,54″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Янавічы |
Архітэктурны стыль | Класіцызм |
Будынкі | |
сядзібны дом • свіран | |
Статус |
![]() |
Сядзібна-паркавы ансамбль Яленскіх — помнік сядзібна-паркавага дойлідства позняга класіцызму. Пабудаваны ў першай палове XIX ст. у в. Янавічы (Клецкі раён).
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Ансамбль уключае мураваную гасподу, гаспадарчыя пабудовы і парк эканамічнага тыпу са ставам. Гаспода — аднапавярховы прамавугольны ў плане аб'ём з вальмавым дахам (раней мансардавым). Цэнтральная частка галоўнага фасада вылучаная лоджыяй з каланадай, дваровага — круглаватым эркерам. Пластычнасцю апрацоўкі вылучаюцца ліштвы прамавугольных аконных праёмаў і аздобленыя рустам вуглы будынку. У анфіладнай сіметрычна-восевай планіроўцы цэнтральнае месца адведзенае зале-ратондзе і вестыбюлю.
Выкарыстоўваецца як жылы будынак. Ансамбль былой сядзібы — помнік рэспубліканскага значэння.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Сядзібна-паркавы ансамбль (Янавічы) на сайце Radzima.org
- Сядзібна-паркавы ансамбль (Янавічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)