Сялянская вуліца (Гомель)
Выгляд
| Сялянская вуліца Гомель | |
|---|---|
| | |
| Агульная інфармацыя | |
| Краіна | Беларусь |
| Рэгіён | Гомельская вобласць |
| Горад | Гомель |
| Раён | Цэнтральны |
| Працягласць | 1,37 км |
| Ранейшыя назвы | 2-я Папярэчная, Траецкая (з 1833) |
| Паштовы індэкс | 246000, 246017, 246050 |
Вуліца Сялянская — вуліца ў гістарычным цэнтры Гомеля. Адна з найстарэйшых вуліц горада, вядомая з XVI стагоддзя[крыніца?]. На картах горада адзначаецца з канца XVIII стагоддзя[крыніца не пазначана 122 дні].
Вуліца цягнецца ад вуліцы Пушкіна да вуліцы Гагарына, праходзіць па тэрыторыі Цэнтральнага раёна горада.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Адна з найстарэйшых вуліц горада. Пасля будаўніцтва на рагу з Румянцаўскай вуліцай (цяпер Савецкая) Траецкай царквы вуліцу называлі Траецкай. Цяпер на месцы Траецкай царквы гасцініца «Сож».
У дарэвалюцыйны час на вуліцы была адна з лепшых аптэк горада — аптэка Эфрота (размяшчалася на месцы сучаснага будынка гарвыканкама).
Перайменаванне Траецкай вуліцы ў Сялянскую адбылося ў 1927 годзе і адзначала пачатак суцэльнай калектывізацыі.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]- Будынак гарвыканкама
- Будынак былога камерцыйнага банка (цяпер упраўленне гандлю Гомельскага гарвыканкама). Архітэктар С. Д. Шабунеўскі.
- Гарадская стаматалагічная паліклініка
- Сярэдняя школа № 24
- Цэнтральны рынак
Перасякае вуліцы
[правіць | правіць зыходнік]Гістарычныя выявы
[правіць | правіць зыходнік]-
1915-1918 гг.
-
1930-я гг.
-
1930-я гг.
-
1939 г.
-
1941 г.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гомель. Энциклопедический справочник. — Мн.: белСэ, 1991. — 527 с.
- Рогалёв А. Ф. от Гомеюка до Гомеля: Городская старина в фактах, именах, лицах. — Гомель, 1993. — 216 с.
- Гомель. Атлас. — Мн.: Белкартография, 2005. — 41 с.