Сяргей Віталевіч Арцёменка
Сяргей Віталевіч Арцёменка | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 сакавіка 1962[1] (63 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | географ |
Месца працы | |
Альма-матар |
Сяргей Віталевіч Арцёменка (нар. 24 сакавіка 1962, г. Брэст) — беларускі географ.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 24 сакавіка 1962 г. у г. Брэсце. У 1984 годзе скончыў факультэта прыродазнаўства Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Працаваў настаўнікам геаграфіі. З 1990 па 1993 г. вучыўся ў аспірантуры Мінскага педагагічнага інстытута[2].
У 1993 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Геаграфічнае даследаванне злачыннасці ў гарадах рознага ўзроўню (гг. Мінск, Брэст, Жодзіна)». Працаваў з 1993 года ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна спачатку на пасадзе старэйшага выкладчыка, з 1994 г. дацэнта. З 1995 г. працаваў загадчыкам кафедры эканамічнай і сацыяльнай геаграфіі[2].
У перыяд 2009—2011 гг. навучаўся ў дактарантуры БДУ. У 2011—2015 гг. загадчык кафедры сацыяльна-эканамічнай геаграфіі і турызму. Цяпер дацэнт кафедры гарадскога і рэгіянальнага развіцця[2].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар больш 90 навуковых публікацый. Спецыяліст у галіне палітычнай, сацыяльна-эканамічнай геаграфіі памежных тэрыторый, геаўрбаністыкі, радыкальнай геаграфіі, геаграфіі турызму[2].