Сяргей Віталевіч Пушнякоў
| Поўнае імя | Сяргей Віталевіч Пушнякоў | ||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Нарадзіўся |
8 лютага 1993[1] (32 гады) |
||||||||||||||||||
| Грамадзянства |
|
||||||||||||||||||
| Рост | 190 см[2] | ||||||||||||||||||
| Вага | 71 кг[3] | ||||||||||||||||||
| Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||
| Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
| Клуб |
|
||||||||||||||||||
| Нумар | 9 | ||||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
| Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Сяргей Пушнякоў (нар. 8 лютага 1993, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Слуцк».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец школы футбольнага клуба «Мінск», гуляў за дубль, а з 2011 года стаў праходзіць у асноўны склад каманды.
Сезон 2013 распачаў, звычайна выходзячы на замену, а ў маі атрымаў траўму. У жніўні вярнуўся ў строй, часам стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе на пазіцыі левага атакуючага паўабаронцы.
У сезоне 2014 ужо стаў трывала прыцягвацца да асноўнага складу, нярэдка з’яўляўся ў стартавым складзе. Стаў выкарыстоўвацца пераважна як цэнтральны паўабаронца. У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з «Мінскам»[4].
У студзені 2016 года папоўніў склад латвійскага «Спартака», які ўзначаліў беларускі спецыяліст Алег Кубараў[5]. Разам са «Спартаком» двойчы стаў чэмпіёнам Латвіі.
У студзені 2018 года вярнуўся ў Беларусь, папоўніўшы склад «Гарадзеі»[6], дзе неўзабаве стаў адным з асноўных ігракоў. У лістападзе 2018 года на два гады падоўжыў кантракт з клубам[7]. Па заканчэнні сезона 2020 «Гарадзея» спыніла існаванне, і паўабаронца пакінуў клуб.
У чэрвені 2021 года далучыўся да інданезійскага клуба «Персікаба 1973», які ўзначальваў беларускі трэнер Ігар Крывушэнка[8]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды. Застаўся ў клубе пасля звальнення Крывушэнкі ў лістападзе 2021 года, а ў красавіку 2022 года пакінуў «Персікаба 1973»[9].
У ліпені 2022 года стаў іграком «Мінска»[10]. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[11].
У сакавіку 2023 года стаў іграком «Слуцка»[12]. Па выніках сезона 2023 з пяцю галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў чэмпіянаце. У снежні 2023 года падоўжыў кантракт з клубам[13].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]
Уладальнік Кубка Беларусі: 2013
Чэмпіён Латвіі (2): 2016, 2017
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]| Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
|---|---|---|---|---|---|
| 2009 | дубль | Мінск | 2 | 0 | |
| 2010 | дубль | Мінск | 28 | 1 | |
| 2011 | Д1 | Мінск | 2 | 0 | |
| 2012 | Д1 | Мінск | 13 | 0 | |
| 2013 | Д1 | Мінск | 13 | 0 | |
| 2014 | Д1 | Мінск | 25 | 2 | |
| 2015 | Д1 | Мінск | 18 | 2 | |
| 2016 | Д1 | Спартак | 25 | 0 | |
| 2017 | Д1 | Спартак | 17 | 0 | |
| 2018 | Д1 | Гарадзея | 23 | 3 | |
| 2019 | Д1 | Гарадзея | 27 | 4 | |
| 2020 | Д1 | Гарадзея | 20 | 0 | |
| 2021/22 | Д1 | Персікаба 1973 | 30 | 2 | |
| 2022 (2) | Д1 | Мінск | 15 | 1 | |
| 2023 | Д1 | Слуцк | 28 | 5 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Sergey Pushnyakov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б https://www.fcneman.by/by/komanda/main/931.html
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/sergei_pushnjakov/
- ↑ Пушняков и Шевченко продлили контракты с "Минском" (руск.). football.by (15 студзеня 2015). Праверана 9 снежня 2023.
- ↑ Хавбек "Минска" продолжит карьеру в Латвии (руск.). football.by (11 студзеня 2016). Праверана 9 снежня 2023.
- ↑ Пушняков стал игроком "Городеи", Сиденко и Белов не подошли клубу (руск.). football.by (21 студзеня 2018). Праверана 9 снежня 2023.
- ↑ "Городея" продлила контракты с Пушняковым и Сорокиным (руск.). football.by (30 лістапада 2018). Праверана 9 снежня 2023.
- ↑ Пушняков пополнил ряды команды Криушенко (руск.). football.by (18 чэрвеня 2021). Праверана 9 снежня 2023.
- ↑ Пушняков покинул индонезийский "Персикабо 1973" (руск.). football.by (22 красавіка 2022). Праверана 9 снежня 2023.
- ↑ Сергей Пушняков пополнил ряды "Минска" (руск.). football.by (29 ліпеня 2022). Праверана 9 снежня 2023.
- ↑ Футбол. "Минск" объявил об уходе 16 футболистов. Среди них Хващинский и Шрамченко (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (1 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2022. Праверана 19 снежня 2022.
- ↑ Экс-гулец «Мінска» Пушнякоў перайшоў у «Слуцк» . by.tribuna.com (2 сакавіка 2023). Праверана 3 сакавіка 2023.
- ↑ "Слуцк" пролонгировал соглашения с двумя игроками, в том числе, с лучшим бомбардиром (руск.). football.by (9 снежня 2023). Праверана 9 снежня 2023.