Перайсці да зместу

Сяргей Мікалаевіч Петрушэўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Сяргей Мікалаевіч Петрушэўскі
Нарадзіўся 4 кастрычніка 1970(1970-10-04) (54 гады)
Грамадзянства
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1992—2007 Ліда
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Сяргей Мікалаевіч Петрушэўскі (нар. 4 кастрычніка 1970(1970-10-04), Варняны, Гродзенская вобласць) — беларускі футбаліст, паўабаронца, трэнер. З’яўляецца рэкардсменам беларускага клуба «Ліда» па колькасці матчаў — 452 сустрэчы ў чэмпіянатах Беларусі.

Нарадзіўся 7 кастрычніка 1970 года ў вёсцы Варняны, на Астравеччыне. Першы трэнер — Іван Прохаравіч Прохараў.

Пасля заканчэння школы паступіў у тэхнікум фізічнага выхавання ў Гродне. Потым Прохараў запрасіў Петрушэўскага ў каманду «Абутнік» з Ліды, якая на той час была адна з наймацнейшых у Беларусі. У гэтым жа годзе каманда стала чэмпіёнам БССР. Служыў у арміі ва Узбекістане, стаў чэмпіёнам акругі па лёгкай атлетыцы.

У 1992—2007 годзе выступаў у складзе ФК «Абутнік» у чэмпіянаце суверэннай Беларусі.

У 2010 годзе пад кіраўніцтвам Петрушэўскага каманда, скамплектаваная з гульцоў ФК «Ліда» і «Лідсельмаш» (галоўны трэнер Багдзевіч Андрэй) заняла 1 месца ў першынстве Гродзенскай вобласці па міні-футболе. Таксама ў 2010 годзе Петрушэўскі быў прызнаны лепшым трэнерам чэмпіянату Гродзенскай вобласці па міні-футболе.

З 2012 па 2019 года галоўны трэнер светлагорскага «Хіміка»[1]. 29 студзеня 2021 года Петрушэўскі ўзначаліў «Ліду»[2].

  1. [sportnaviny.com/archives/66414 Спортивные новости Белоруссии и мира]. Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2020. Праверана 24 снежня 2019.
  2. [sportnaviny.com/sergej-petrushevskij-vozglavil-lidu/ Сергей Петрушевский возглавил «Лиду»]. СпортНавины (16 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2021. Праверана 16 красавіка 2021.