Перайсці да зместу

Сяргей Мікалаевіч Шаціла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Мікалаевіч Шаціла
Дата нараджэння 2 студзеня 1949(1949-01-02) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Сяргей Мікалаевіч Шаці́ла (нар. 2 студзеня 1949, в. Саланіўка, Гараднянскі раён, Чарнігаўская вобласць, Украіна) — беларускі вучоны ў галіне аховы працы і тэхнікі бяспекі. Кандыдат тэхнічных навук (1983), дацэнт (1985).

У 1976 годзе скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту па спецыяльнасці «Вагоннабудаванне і вагонная гаспадарка». У 1982 годзе абараніў дысертацыю ў Маскоўскім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту па спецыяльнасці «Тэхніка бяспекі і пажарная бяспека».

З 1976 года працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту на кафедры «Ахова працы». У 1983 годзе прызначаны загадчыкам кафедры.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя навуковыя інтарэсы: ахова працы, пажарная бяспека, бяспека жыццядзейнасці, бяспека ў тэхнасферы.

У 2013 годзе ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.