Перайсьці да зьместу

Сяргей Парэйка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Парэйка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 31 студзеня 1977(1977-01-31)[1][2][3][…] (48 гадоў)
Рост 193 см
Пазыцыя брамнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1992—1993 Вігры Талін[d] 5 (0)
1993—1997 Садам Талін 61 (0)
1998—1999 Казале[d] 23 (0)
1999—2000 Левадыя Талін 39 (0)
2001—2004 Ротар Валгаград 51 (0)
2005—2010 Том Томск 114 (0)
2011—2013 Вісла Кракаў 64 (0)
2013—2014 Волга Ніжні Ноўгарад 19 (0)
2015 Левадыя Талін 31 (0)
Зборныя
1993—1994 Эстонія (да 18)[d] 6 (0)
1994—1997 Эстонія (да 21)[d] 7 (0)
1996—2015 Эстонія 65 (0)

Сяргей Парэйка (па-эстонску: Sergei Pareiko; нар. 31 студзеня 1977 году, Талін, Эстонская ССР) — эстонскі футбаліст, брамнік і былы гулец нацыянальнай зборнай Эстоніі. Па паходжаньні беларус і расеец.

У Эстоніі Парэйка гуляў за клюбы «Таліна Садам» і «Левадыю», пакуль не пераехаў у Расею ў 2001 годзе, падпісаўшы кантракт з валгаградзкім «Ротарам». Пасьля таго як «Ротар» вылецеў з наймацнейшага дывізіёну чэмпіянату Расеі, Сяргей пераехаў у «Том». У канцы сэзона 2009 году Парэйку быў названы гульцом году клюбу «Том» разам з Джорджа Ёкічам. У канцы 2010 году зьявіліся чуткі пра цікавасьць да Парэйкі з боку шатляндзкага клюбу «Сэлтык»[5]. 8 лютага 2011 году Парэйка далучыўся да польскага клюбу «Вісла»[6].

Да гульняў нацыянальнай зборнай Эстоніі стаў стала прыцягвацца пасьля сыходу з прафэсійнай кар’еры эстонскага брамніка Марта Поома.

«Таліна Садам»:

«Левадыя»:

«Вісла»:

Парэйка нарадзіўся ў Таліне, у сям’і расейскай маці й беларускага бацькі[7].

  1. ^ а б в Sergei Pareiko // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в г д Sergei Pareiko // Eesti spordi biograafiline leksikon (эст.)
  3. ^ а б в Sergei Pareiko // FBref (анг.)
  4. ^ а б 90minut.pl (пол.) — 2003.
  5. ^ Glasgow Celtic tunneb Pareiko vastu elavat huvi. Postimees.ee
  6. ^ «Pareiko bramkarzem Wisły». wisla.krakow.pl.
  7. ^ «Sergei Pareiko opowiada dlaczego wybrał Wisłę». ekstraklasa.tv.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]