Сяргей Пятровіч Прывада
| Сяргей Пятровіч Прывада | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 3 мая 1961 | 
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 7 студзеня 2020 (58 гадоў) | 
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | мастак | 
| Вучоба | |
| Мастацкі кірунак | графіка | 
| Член у | |
Сяргей Пятровіч Прывада (3 мая 1961, в. Валова Гара, Лепельскі раён — 7 студзеня 2020[1]) — беларускі мастак, графік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1984). Член Беларускага саюза мастакоў (1995). Жыў у Наваполацку.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працаваў у розных графічных тэхніках: эстампе, пастэлі, алоўку, станковым жывапісе.
Сярод работ: графічныя кампазіцыі «Зіма ў горадзе» (1989), «Вёска» (1990), «Цішыня» (1998), «Буслянка над возерам» (2000), «Развітанне з летам» (2003), «Навагодняя ноч» (2004), «Урочышча чорнага бусла» (2008); аўталітаграфіі «Партрэт Ф. Скарыны» (1980), «Партрэт Я. Коласа» (1981), «Беларускі фальклор» (1988); серыі «Помнікі архітэктуры Беларусі» (1983), «Беларускія народныя святы»; цыклы пастэляў «Браслаўшчына» (1991), акварэляў «Полаччына — край азёрны» (1988), «Астравы на далёкіх азёрах» (2004). Аўтар жывапісных палотнаў «Прыдзвінскія камяні» (2008), «Лепельшчына» (2008), «Зімовы вечар» (2009) і інш.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Цыбульский, М. Л. Привадо Сергей Петрович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 373—374. (руск.)
 
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Прывада Сяргей Пятровіч // Мастакі Віцебшчыны
 - Прывада Сяргей Пятровіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»