Сяргей Пятровіч Юркевіч
Сяргей Пятровіч Юркевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 снежня 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 студзеня 1985 (74 гады) |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр |
Тэатр | |
Узнагароды |
Сяргей Пятровіч Юркевіч (14 снежня 1910, Баку — 27 студзеня 1985) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст БССР (1966).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Бацька, Пётр Паўлавіч Юркевіч, з дваран, сын украінскага акцёра, выпускнік тэатральнага факультэта Пецярбургскага ўніверсітэта, працаваў у Кіеўскім тэатры музычнай камедыі. Маці, Вера Васільеўна Калтаноўская, з дваран, актрыса і дачка актрысы.
Сяргей Юркевіч скончыў музычна-тэатральную студыю ў Харкаве (1930), вучыўся ў Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва імя А. В. Луначарскага (1934—1937). У 1930—1942 гг. працаваў у тэатрах Чарнігава, Кіева, у 1942—1952 гг. — у Новакузнецкім драматычным тэатры імя С. Арджанікідзэ.
У 1952 годзе Сяргей Юркевіч пачаў служыць у Брэсцкім абласным драматычным тэатры імя Ленінскага камсамола Беларусі. Выканаўца драматычных і характарных роляў. Лепшым работам уласціва глыбокае пранікненне ў сутнасць характараў, мастацтва пераўвасаблення, тонкі гумар.
Найбольш значныя ролі ў Брэсцкім тэатры: Дзяржынскі («Фінал» П. Строгава, «Крамлёўскія куранты» М. Пагодзіна, «Брэсцкі мір» К. Губарэвіча), Траўбе («Брэсцкая крэпасць» К. Губарэвіча), Дзед, Камяндант, дзед Цыбулька («Зацюканы апостал», «Трыбунал», «Таблетку пад язык» А. Макаёнка), Чарнавус («Хто смяецца апошнім» К. Крапівы), Ракіцкі («Чалавек і глобус» В. Лаўрэнцьева), Якаў і Пярчыхін ("Апошнія і «Мяшчанка» М. Горкага), Галутвін («На ўсякага мудраца хапае прастаты » А. Астроўскага), Жавакін («Жаніцьба » М. Гогаля), Дулітл («Пігмаліён » Б. Шоу), Касяк («Вясёлка» М. Заруднага), дзед Сліва («Кухарка» А. Сафронава), Хмара («Вернасць» В. Бергольц), Худзякоў («Характары» паводле В. Шукшына).
Здымаўся ў кінафільме «Паводка» (Беларусьфільм, 1981), тэлефільме «Астравы на далёкіх азёрах» (Беларускае тэлебачанне, 1984).
Выконваў песні ў спектаклях, на тэатральных капусніках. У спектакль «Предъявите пропуск» была ўключана песня «Присядь, дружище», музыку і словы якой напісаў С. П. Юркевіч.
За доўгую працоўную дзейнасць быў узнагароджаны медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Юркевіч Сяргей Пятровіч / Р. М. Бакіевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2004. Т. 18, кн. 1. С. 215.
- Юркевич Сергей Петрович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2008. Т. 7. С. 697.
- Юркевіч Сяргей Пятровіч / Р. М. Бакіевіч // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. Мінск, 2003. Т. 2. С. 554.
- Юркевіч Сяргей Пятровіч / Р. М. Бакіевіч // Літаратура і мастацтва Беларусі : энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1987. Т. 5. С. 672—673.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]