Сяргей Сцяпанавіч Забродскі
Сяргей Сцяпанавіч Забродскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 снежня 1911 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 студзеня 1980 (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1960) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Сяргей Сцяпанавіч Забродскі (17 снежня 1911, Нясвіж — 7 студзеня 1980, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне гідрадынамікі, цепла- і масаабмену. Доктар тэхнічных навук (1960), прафесар (1964), член-карэспандэнт АН БССР (1966). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1978). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1939 г. скончыў энергетычны факультэт Беларускага дзяржаўнага політэхнічнага інстытута. Пасля заканчэння ВНУ служыў у радах Савецкай Арміі, прымаў удзел у Вялікай Айчыннай вайне.
У сакавіку 1946 г. прыходзіць працаваць у Энергасектар Акадэміі навук БССР (з 1952 г. — Інстытут энергетыкі АН БССР) на пасаду малодшага навуковага супрацоўніка, дзе і працаваў да апошніх дзён. У 1950—1957 гг. працуе старшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце энергетыкі АН БССР. У 1957 г. узначаліў лабараторыю дысперсных сістэм гэтага інстытута (з 1963 г. — Інстытут цепла- і масабмену АН БССР).
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя працы па даследаванні цепла- і масаабмену ў дысперсных сістэмах. Прапанаваў формулу для разліку каэфіцыента цеплаабмену ў кіпячым слоі, распрацаваў асновы прымянення дысперсных матэрыялаў у якасці высокаэфектыўных прамежкавых цепланосьбітаў для безакісляльнага нагрэву металу, стварэння ахоўных атмасфер і інш.
Аўтар больш за 200 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій, звыш 60 пасведчанняў на вынаходніцтвы. Падрыхтавана 18 кандыдатаў навук.
С. С. Забродскім была створана навуковая школа ў галіне пераносу ў дысперсных сістэмах.
Быў намеснікам акадэміка-сакратара аддзялення фізіка-тэхнічных навук Акадэміі навук БССР, старшынёй секцыі навуковага Савета па праблеме «Маса- і цеплапераносу ў тэхналагічных сістэмах» Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў СССР па навуцы і тэхніцы.
З’яўляўся намеснікам галоўнага рэдактара «Інжынерна-фізічнага часопіса», членам рэдкалегіі часопіса «Весці АН БССР. Серыя фізіка-энергетычная».
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнам «Знак пашаны» (1971 г.), медалямі «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «За абарону Ленінграда», ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, залатым медалём ВДНГ СССР (1970) за прадстаўленую арыгінальную ўстаноўку для сушкі медпрэпаратаў.
Асноўныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Перенос тепла псевдоожиженным слоем зернистого материала (1958)
- Гидродинамика и теплообмен в псевдоожиженном слое (1963)
- Высокотемпературные установки с псевдоожиженным слоем (1971)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Забродскі Сяргей Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 489. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Забродскі Сяргей Сцяпанавіч у базе данных «Гісторыя беларускай навукі ў асобах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Инженерно-физический журнал. — 2012. — Т. 85. — С. 230—231
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 17 снежня
- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Нарадзіліся ў Нясвіжы
- Памерлі 7 студзеня
- Памерлі ў 1980 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Супрацоўнікі Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАНБ
- Дактары тэхнічных навук
- Члены-карэспандэнты АН БССР
- Выпускнікі энергетычнага факультэта БНТУ
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Ленінграда»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя залатым медалём ВДНГ
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі БССР
- Заслужаныя вынаходнікі БССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта