Перайсці да зместу

Сяргей Сцяпанавіч Захараў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Сцяпанавіч Захараў
Дата нараджэння 18 верасня 1901(1901-09-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 лістапада 1989(1989-11-19) (88 гадоў)
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук
Альма-матар
Партыя
Узнагароды
ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн «Знак Пашаны» ордэн «Знак Пашаны» медаль «За працоўную адзнаку»
заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР

Сяргей Сцяпанавіч Заха́раў (18 верасня 1901г., в. Старое Сямёнкава, Уладзімірская вобласць, Расія — 1990) — беларускі вучоны ў галіне земляробства. Доктар сельскагаспадарчых навук (1958), прафесар (1959). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1965).

Скончыў Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію імя К. А. Ціміразева (1931). З 1933 г. у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1942—1944 гг. дырэктар Інстытута сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР. У 1950—1951 гг. дэкан агранамічнага факультэта, у 1951—1953 гг. прарэктар па навуковай рабоце, у 1954—1974 гг. загадчык кафедры земляробства ў БСГА. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання.

Навуковыя працы па эфектыўнасці севазваротаў з выкарыстаннем травасеяння, прамежкавых культур, сідэратаў, вапны і сістэм гербіцыдаў. Даследаваў эфектыўнасць папярэднікаў асноўных сельскагаспадарчых культур і папараў ва ўмовах Беларусі.

Узнагароджаны ордэнам Леніна (1961), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1974), «Знак Пашаны» (1953,1956) і медалямі. Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1978).

Асноўныя публікацыі

[правіць | правіць зыходнік]
  • Занятыя папары і рацыянальнае іх выкарыстанне. — Мн.,1960.
  • Основы земледелия. — Мн.,1963.
  • Земледелие Западной и Северо-Западной зон СССР. — М.,1967.

Зноскі