Сяргей Сяргеевіч Шчарбакоў
Сяргей Сяргеевіч Шчарбакоў | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 27 чэрвеня 1981 (44 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (2015) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Узнагароды |
прэмія імя А. Н. Сеўчанкі (2009) |
Сяргей Сяргеевіч Шчарбакоў (нар. 27 чэрвеня 1981, Прага) — беларускі спецыяліст у галіне механікі дэфармуемага цвёрдага цела. Доктар фізіка-матэматычных навук (2015), дацэнт (2011).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 27 чэрвеня 1981 года ў Празе.
У 1998—1999 гадах працаваў лабарантам у ТАА «НВА Трыбафатыка» (г. Гомель).
У 2005 годзе скончыў механіка-матэматычны факультэт (спецыяльнасць «Механіка») і спецыяльны факультэт бізнесу і інфармацыйных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (спецыяльнасць «Эканамічная кібернетыка»).
У жніўні — кастрычніку 2005 года працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам у ТАА «НВА Трыбафатыка».
У 2008 годзе скончыў аспірантуру БДУ.
У 2005—2008 гадах працаваў асістэнтам, з красавіка па верасень 2008 года — малодшым навуковым супрацоўнікам, у 2008—2010 гадах — старшым выкладчыкам, у 2010—2015 гадах — дацэнтам, з 2015 года па верасень 2017 года — прафесарам на кафедры тэарэтычнай і прыкладной механікі механіка-матэматычнага факультэта БДУ.
З верасня 2017 года — намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь. З 2022 года — акадэмік-сакратар Аддзялення фізіка-тэхнічных навук НАН Беларусі.
Навуковыя інтарэсы: трыбафатыка; механіка дэфармаванага цвёрдага цела.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Прэмія імя А. Н. Сеўчанкі БДУ (2009).
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Пространственное напряженно-деформированное состояние, объемная повреждаемость и многокритериальные предельные состояния системы твердых тел при одновременном контактном взаимодействии и объемном деформировании : диссертация … доктора физико-математических наук : 01.02.04 : защищена 10.04.2015 : утверждена 14.10.2015 / Щербаков Сергей Сергеевич. — Минск, 2013.
- Исследование сопряженного напряженного состояния в условиях контактного нагружения и объемного деформирования / М. А. Журавков, С. С. Щербаков // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя фізіка-тэхнічных навук. — 2008. — № 1. — С. 48—57.
- Методы анализа напряженного состояния лабораторной модели системы колесо/рельс / С. С. Щербаков // Заводская лаборатория. Диагностика материалов. — 2007. — № 11. — С. 32—40.
- Vibro-impact in rolling contact / L. A. Sosnovskiy, S. S. Sherbakov // Journal of Sound and Vibration. — 2007. — Vol. 308, iss. 3/5. — P. 489—503.