Сяргей Уладзіміравіч Лукашэвіч
Сяргей Уладзіміравіч Лукашэвіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Пятровіч Царкоўскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Сяргей Фёдаравіч Алейнік | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1977 |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Сяргей Уладзіміравіч Лукашэвіч (нар. 1977, в. Кунцаўшчына, Мінскі раён, Мінская вобласць, БССР) — беларускі дыпламат.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1999 годзе скончыў факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага універсітэта па спецыяльнасці «Сусветная эканоміка і міжнародныя эканамічныя адносіны». У 2000—2002 гадах − трэці, другі сакратар аддзела Украіны і Малдовы ўпраўлення краін СНД Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2002—2006 гадах − другі сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан. У 2006—2008 гадах − трэці, першы сакратар аддзела Лацінскай Амерыкі ўпраўлення Амерыкі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2008—2012 гадах − першы сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Аргенцінскай Рэспубліцы. У 2012—2014 гадах − першы сакратар, саветнік упраўлення глабальнай палітыкі і гуманітарнага супрацоўніцтва галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2014—2016 гадах − саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Бразілія. У 2016—2017 гадах − начальнік аддзела працы з дыпламатычным корпусам службы дзяржаўнага пратакола Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2017—2019 гадах − намеснік начальніка службы дзяржаўнага пратакола — начальнік аддзела візітаў службы дзяржаўнага пратакола Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2019—2020 гадах − старшы саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Іспанія. У 2020—2021 гадах − часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Іспанія. З 20 верасня 2021 г. па 22 красавіка 2024 г. − Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Бразілія. З 6 снежня 2021 г. па 22 красавіка 2024 г. − Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Парагвай і Усходняй Рэспубліцы Уругвай па сумяшчальніцтве. 3 20 траўня 2024 — Першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
Скончыў курсы пры Дыпламатычнай акадэміі Міністэрства замежных спраў Індыі. Член Міжнароднай акадэміі навук, тэхналогій, адукацыі і гуманітарных навук (Іспанія). Валодае іспанскай, англійскай, партугальскай мовамі.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны юбілейным медалём «100 гадоў дыпламатычнай службе Беларусі», нагрудным знакам адрознення Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта «100 гадоў БДУ», памятным медалём «Імператар Педру II» (Бразілія).
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, мае дваіх дзяцей.