Сяргей Яўгенавіч Кец
Выгляд
Нарадзіўся |
12 верасня 1979 (45 гадоў) Гродна, БССР, СССР |
||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||
Рост | 195 см | ||||||||||||
Пазіцыя | разыгрываючы абаронца | ||||||||||||
Драфт НБА | не задрафтаваны, 2001 | ||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
|
Сяргей Яўгенавіч Кец (нар. 12 верасня 1979, Гродна, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст і трэнер. Разыгрываючы абаронца. Сын баскетбольнага трэнера Яўгена Кеца[1], брат баскетбалістаў Уладзіміра Кеца і Аляксандра Кеца, бацька баскетбаліста Кірыла Кеца[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец гродзенскага баскетбола. Навучаўся ў Мінску ў Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Аляксандра Леанідавіча Папкова. Выступаў за клубы Мінска, Гродна, Гомеля, Віцебска, неаднаразова станавіўся пераможцам і прызёрам чэмпіянату і Кубка Беларусі.
Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны (2001).
Пасля завяршэння гульнявой кар’еры працаваў у трэнерскім штабе моладзевай каманды баскетбольнага клуба «Лакаматыў-КіС» / «Рубон»[3]
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]- 1994—1997 — РВАР (Мінск)
- 1997 — Юні-Баскет (Мінск) (у Кубку Беларусі)
- 1997—1999 — Гродна-93[4]
- 1999 — Гомельскія рысі
- 1999—2002 — Спартак-Кандытар (Гомель)
- 2002—2008 — Лакаматыў-КіС (Віцебск)
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Чэмпіён Беларусі (3): 1996/1997, 1997/1998, 1998/1999.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 1999/2000, 2001/2002, 2003/2004.
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2000/2001, 2004/2005.
Уладальнік Кубка Беларусі (1): 1998.
Фіналіст Кубка Беларусі (2): 2004, 2006.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Катэгорыі:
- Нарадзіліся 12 верасня
- Нарадзіліся ў 1979 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Гродне
- Спартсмены паводле алфавіта
- Баскетбалісты паводле алфавіта
- Баскетбалісты Беларусі
- Ігракі РДВАР
- Ігракі «Гродна-93»
- Ігракі «Сожа» Гомель
- Ігракі «Рубона» Віцебск
- Баскетбольныя трэнеры Беларусі
- Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта