Сярго Закарыядзэ
Сярго Закарыядзэ | |
---|---|
груз. სერგო ზაქარიაძე | |
![]() | |
Род дзейнасці | акцёр, палітык, кінаакцёр, тэатральны педагог |
Дата нараджэння | 18 чэрвеня 1909[1] ці 1 ліпеня 1909[2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 ліпеня 1971[1] (62 гады) ці 13 красавіка 1971[3][2] (61 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Сярго Закарыядзэ (1909, Баку — 12 красавіка 1971, Тбілісі) — грузінскі акцёр тэатра і кіно, майстар мастацкага слова (чытальнік), педагог. Народны артыст СССР (1958). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1966), дзвюх Сталінскіх прэмій (1946, 1952), прэміі Ленінскага камсамола (1965) і Дзяржаўнай прэміі Грузінскай ССР імя Ш. Руставелі (1971).
Вучыўся на філалагічным факультэце Тбіліскага ўніверсітэта. У 1926 годзе паступіў у Тыфліскі драматычны тэатр імя Ш. Руставелі як супрацоўнік дапаможнага складу.
У 1928—1956 гадах — акцёр 2-га Дзяржаўнага драматычнага тэатра ў Кутаісі (цяпер Тбіліскі акадэмічны тэатр імя К. Марджанішвілі), арганізаванага К. Марджанішвілі. У 1930 годзе тэатр быў пераведзены ў Тыфліс. Вучань К. А. Марджанішвілі і А. В. Ахметэлі.
У 1956 годзе вярнуўся ў Тбіліскі драматычны тэатр імя Ш. Руставелі. Шмат выступаў на эстрадзе. У яго рэпертуары было чытанне твораў грузінскіх празаікаў і паэтаў. У 1955—1960 гадах вёў педагагічную працу па сцэнічнай мове ў Тбіліскім тэатральным інстытуце.
Яго творчасць адзначана зацятасцю ў ажыццяўленні задум, глыбокім інтэлектам, смеласцю. Па-майстэрску знаходзіў выразныя рысы характару сваіх сцэнічных герояў. Удаваліся яму і драматычныя, і характэрныя, і камедыйныя ролі. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 7-8 скліканняў з 1966 года.
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- (1964) «Бацька салдата» — Георгій Махарашвілі
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
- ↑ а б საქართველოს ბიოგრაფიული ლექსიკონი — 2001. Праверана 21 сакавіка 2018.
- ↑ Catalog of the German National Library Праверана 30 мая 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Асобы
- Нарадзіліся 18 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1909 годзе
- Нарадзіліся 1 ліпеня
- Нарадзіліся ў Баку
- Памерлі 12 ліпеня
- Памерлі ў 1971 годзе
- Памерлі 13 красавіка
- Памерлі ў Тбілісі
- Пахаваныя ў Тбілісі
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі I ступені
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі II ступені
- Народныя артысты СССР
- Народныя артысты Грузінскай ССР
- Лаўрэаты Ленінскай прэміі
- Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Памерлі 12 красавіка
- Акцёры паводле алфавіта
- Акцёры СССР
- Акцёры Грузіі
- Акцёры XX стагоддзя
- Педагогі СССР
- Педагогі Грузіі
- Педагогі XX стагоддзя