Сярэдне-Тэнесійскі дзяржаўны ўніверсітэт
Выгляд
Сярэдне-Тэнесійскі дзяржаўны ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Middle Tennessee State University | |
![]() | |
| |
Арыгінальная назва | англ.: Middle Tennessee State University |
Заснаваны | 1911 |
Студэнты | 20 086[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Мёрфрысбара, Тэнесі, ЗША |
Сайт | mtsu.edu |
![]() |
Сярэдне-Тэнесійскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Middle Tennessee State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Мёрфрысбара у штаце Тэнесі.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў 1911 годзе як звычайная школа, універсітэт складаецца з васьмі каледжаў бакалаўрыяту, а таксама каледжа паслядыпломнай адукацыі, якія разам прапануюць больш за 300 адукацыйных праграм на больш чым 35 кафедрах.
Універсітэт супрацоўнічае ў навукова-даследчых мерапрыемствах з Нацыянальнай лабараторыяй Ок-Рыджа, арміяй ЗША і Корпусам марской пяхоты ЗША.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Каледж фундаментальных і прыкладных навук
- Каледж навук пра паводзіны і здароўе
- Каледж адукацыі
- Каледж вольных мастацтваў
- Каледж медыяў і забаў
- Каледж бізнесу
- Універсітэцкі каледж
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.mtsu.edu/iepr/factbook/factbook_2022.pdf
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сярэдне-Тэнесійскі дзяржаўны ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы