Сіенскі ўніверсітэт для іншаземцаў
| Сіенскі ўніверсітэт для іншаземцаў | |
|---|---|
| італ.: Università per stranieri di Siena | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | італ.: Università per stranieri di Siena |
| Заснаваны | 1917 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Сіена |
| Сайт | unistrasi.it |
Сіенскі ўніверсітэт для іншаземцаў (італ.: Università per stranieri di Siena) — італьянская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Сіена.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт успадкаваў шматвекавую традыцыю выкладання італьянскай мовы, якая ў горадзе Сіена пачалася яшчэ ў 1588 годзе з заснавання першай адмысловай кафедры ў Таскане, створанай вялікім герцагам Фердынанда I для падтрымкі нямецкіх студэнтаў, якія вучыліся ў горадзе.
Сёння ўніверсітэт займаецца выкладаннем і распаўсюджваннем італьянскай мовы і культуры, вывучэннем італьянскай мовы ў кантакце з іншымі мовамі і падрыхтоўкай выкладчыкаў італьянскай мовы як замежнай. Надае ступені бакалаўра, магістра і доктара. Ён таксама арганізуе курсы італьянскай мовы і культуры для замежных студэнтаў.
Сядзіба ВНУ, перанесеная ў 2008 годзе з гістарычнага будынка на Віа-дзі-Пантанета ў сучасны будынак, размешчана недалёка ад чыгуначнага вакзала Сіены. Разам з аўдыторыямі і адміністрацыйнымі офісамі тут размяшчаецца і бібліятэка.
Зноскі
- ↑ Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 13 мая 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы