Таас-Пуэбла
| Таас-Пуэбла* | |
|---|---|
| Taos Pueblo** | |
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
| Тып | культурны |
| Крытэрыі | iv |
| Спасылка | 492 |
| Рэгіён*** | Еўропа і Паўночная Амерыка |
| Гісторыя ўключэння | |
| Уключэнне | 1992 (16 сесія) |
| * Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА | |
Та́ас-Пуэ́бла (англ.: Taos Pueblo) — старажытнае пуэбла ў штаце Нью-Мексіка (ЗША). У 1992 г. уключана ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Уяўляе сабою шмат’ярусны будынак з саману, які ўмяшчае жытлы і сакральныя памяшканні індзейцаў-тыва. Агульная плошча — 19,01 га.
Таас-Пуэбла было заснавана на мяжы XIII ст. і XIV ст. у даліне Рыа-Грандэ меркавана прадстаўнікамі старажытных пуэбла. З’яўлялася важным цэнтрам гандлю паміж тагачаснымі тубыльцамі і плямёнамі Вялікіх раўнін. У 1540 г., калі сюды трапіла іспанская экспедыцыя на чале з Франсіска Васкесам дэ Каранада, пуэбла ўжо належала тыва. У 1620 г. езуіты адчынілі ў Таасе сваю місію, але ў 1660 г. індзейцы забілі святара. У 1924 г. культуру жыхароў Таас-Пуэбла вывучаў Карл Густаў Юнг.
У нашы дні пуэбла з’яўляецца цэнтрам аднайменнай аўтаномнай індзейскай абшчыны накшталт рэзервацыі. Яе плошча складае 40,37 км².
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 492 рус. • англ. • фр. |
- Афіцыйны сайт Архівавана 5 сакавіка 2020.
- Тысячагадовая гісторыя
- Артыкул для вандроўнікаў