Тамара Анатолеўна Шатлікава
Тамара Анатолеўна Шатлікава |
---|
Тамара Анатолеўна Шатлікава (нар. 10 мая 1961, в. Гершоны, Брэсцкі раён) — беларуская юрыстка, адвакатка і дэпутатка.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 10 мая 1961 года ў вёсцы Гершоны Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці[1].
Скончыла Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум імя А. С. Пушкіна, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы[1].
Працавала бібліятэкаркай Брэсцкай гарадской бібліятэкі імя А. С. Пушкіна, стажоркай адваката Брэсцкай абласной калегіі адвакатаў, адвакаткай юрыдычнай кансультацыі Маскоўскага раёна г. Брэста; намесніцай старшыні Брэсцкай абласной калегіі адвакатаў[1]. Старшыня Брэсцкай абласной калегіі адвакатаў[1].
Была членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 7-га склікання[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджана памятным знакам «Ex lege» Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў, ганаровымі граматамі гэтага аб’яднання, Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў, Беларускай натарыяльнай палаты, галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, Нацыянальнага сходу Беларусі; узнагароджана юбілейнай медалём «Беларускі фонд міру — 60 гадоў», нагрудным знакам Міністэрства юстыцыі «Заслужаны работнік юстыцыі Беларусі», памятным нагрудным знакам «За мужнасць і любоў да Айчыны 1941—1945 гг.» Міжнароднага грамадскага фонду імя Г. К. Жукава, нагрудным знакам адзнакі Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў «Ганаровы адвакат» I ступені[1].
Па выніках працы за 2016 год занесена на Дошку гонару Міністэрства юстыцыі. У 2017 годзе ўдастоена вышэйшай юрыдычнай прэміі «Феміда» Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў[1].