Тамара Рыгораўна Цулукідзэ
| Тамара Рыгораўна Цулукідзэ | |
|---|---|
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 19 снежня 1903 | 
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 9 лютага 1991 (87 гадоў) | 
| Грамадзянства | |
| Муж | Сандро Ахметэлі і Алесь Пальчэўскі | 
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | драматург, перакладчыца, пісьменніца | 
Тамара Рыгораўна Цулукідзэ (19 снежня 1903, Тбілісі, Грузія — 9 лютага 1991) — беларуска-грузінская празаік, драматург, крытык, перакладчыца. Заслужаная артыстка Грузінскай ССР (1934).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў сям'і настаўніка. У 1924 г. скончыла Тбіліскі дзяржаўны тэатральны інстытут і была прынята ў трупу Акадэмічнага тэатра імя Шота Руставелі. Як «жонка ворага народа» (яе муж, вядомы рэжысёр Сандро Ахметэлі, быў расстраляны), з 1937 па 1946 г. знаходзілася ў турмах, лагерах, на лесапавале, на земляных работах, працавала санітаркай, медсястрой у Краснаярскім краі. У Сыктыўкары (Комі АССР) арганізавала тэатр лялек. У 1946 г. была вызвалена, а праз два гады пераехала ў Курск, дзе працавала рэжысёрам абласнога тэатра лялек. Тут паўторна была арыштавана па ранейшай справе і выслана ў Краснаярскі край, дзе пазнаёмілася з рэпрэсаваным пісьменнікам Алесем Пальчэўскім (у 1948—1955 гг. жыў у Краснаярскім краі), стала яго жонкай. Рэабілітавана ў 1956 г. Зноў працавала ў тэатры імя Шата Руставелі. З 1958 г. жыла ў Мінску.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Літаратурную працу пачала з рэцэнзій і артыкулаў пра тэатр у 1933 г. у грузінскай і савецкай перыёдыцы. З 1959 г. выступала ў беларускім друку. Пісала на беларускай, грузінскай і рускай мовах. Выдала кнігі для дзяцей «Театр кукол в школе» (1957), «Когда поднимается занавес» (1963), «К детям пришел вожатый» (1967), зборнікі пазнавальных нарысаў «Голубой факел» (1965, 2-е дапоўненае выданне ў 1970), аднаактовых п'ес — «Твое честное слово» (1973). У Тбілісі выйшла кніга мемуараў «Всего одна жизнь» (1983) і напісаны па-грузінску зборнік апавяданняў «Вяртанне» (1989).
Пераклала з грузінскай мовы на беларускую раман Ц. Данжашвілі «На Алазані» (з А. Пальчэўскім, 1959), асобныя творы іншых празаікаў.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тамара Рыгораўна Цулукідзэ // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
 
- Нарадзіліся 19 снежня
 - Нарадзіліся ў 1903 годзе
 - Нарадзіліся ў Тбілісі
 - Памерлі 9 лютага
 - Памерлі ў 1991 годзе
 - Асобы
 - Пісьменнікі паводле алфавіта
 - Драматургі Беларусі
 - Драматургі паводле алфавіта
 - Перакладчыкі Беларусі
 - Перакладчыкі паводле алфавіта
 - Пісьменнікі Беларусі
 - Крытыкі Беларусі
 - Крытыкі паводле алфавіта
 - Рэпрэсаваныя савецкай уладай