Тамара Сямёнаўна Якіменка
Тамара Сямёнаўна Якіменка | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 студзеня 1947 (78 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | музыказнавец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат мастацтвазнаўства |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Тамара Сямёнаўна Якіменка (нар. 5 студзеня 1947, в. Архіпаўка, Сямёнаўскі раён, Чарнігаўская вобласць, УССР) — беларускі музыказнавец. Кандыдат мастацтвазнаўства (1985), дацэнт (1988).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 5 студзеня 1947 года ў вёсцы Архіпаўка Сямёнаўскага раёна. Скончыла ў 1972 годзе Беларускую дзяржаўную кансерваторыю імя А. В. Луначарскага па спецыяльнасці «Музыказнаўства», у 1975 годзе аспірантуру[1].
З 1975 года працавала на кафедры беларускай музыкі фартэпіяннага і кампазітарска-музыказнаўчага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, прафесар[1].
Член Саюза кампазітараў СССР, Беларускага саюза кампазітараў з 1990 года[1].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя інтарэсы: гісторыка-стылявыя, тэарэтычныя і этнапсіхалагічныя аспекты музычнага фальклору беларусаў; паэтыка, тыпалогія і арэалогія беларускага вуснага традыцыйнага меласа; музычная прастора беларускай этнапесеннай эпікі; гісторыя этнамузыкалагічнай думкі Беларусі[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2005), узнагароджана нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2007)[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Тамара Сямёнаўна Якіменка ў базе даных «Вучоныя Беларусі» (руск.)
- Нарадзіліся 5 студзеня
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Нарадзіліся ў Чарнігаўскай вобласці
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Кандыдаты мастацтвазнаўства
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Члены Саюза кампазітараў СССР
- Члены Беларускага саюза кампазітараў
- Лаўрэаты Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва
- Узнагароджаныя нагрудным знакам «За ўклад у развіццё культуры Беларусі»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Музыказнаўцы Беларусі