Перайсці да зместу

Тамперэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Населены пункт
Тамперэ
фінск.: Tampereen kaupunki
шведск.: Tammerfors stad
61°29′53″ пн. ш. 23°45′36″ у. д.HGЯO
Краіна
Кіраўнік Ilmari Nurminen[d][1]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1 кастрычніка 1779[3][4]
Тып клімату субарктычны кантынентальны клімат (Dfc)[d]
Водныя аб’екты Возера Нясіярві[3], Пюхяярві (Тамперэ)[3] і Тамеркоскі[3]
Часавы пояс UTC+2 і UTC+03:00
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 255 333 чал. (29 лютага 2024)[5]
Афіцыйная мова фінская мова[6][7]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 33100–33900
tampere.fi (фін.)(англ.)
Тамперэ (Фінляндыя)
Тамперэ
Тамперэ

Та́мперэ[8], Та́мерфорс[8] (фінск.: Tampere, шведск.: Tammerfors) — горад у правінцыі Пірканмаа на поўдні Фінляндыі, другі па значнасці гарадскі цэнтр пасля Хельсінкі. Тамперэ мае 204 тысячы жыхароў (разам з суседнімі муніцыпалітэтамі — больш за 300 тысяч) і з’яўляецца другім па значнасці гарадскім цэнтрам Фінляндыі пасля Хельсінкі.

Горад размешчаны на поўдні Фінляндыі, знаходзіцца паміж двума азёрамі: Нясіярві на поўначы і Пюхяярві на поўдні. Розніца між узроўнямі вады гэтых азёр — 18 метраў, між імі цячэ рака Тамеркоскі даўжынёй 945 метраў. Рака падзяляе гістарычны цэнтр горада на дзве часткі.

Найбліжэйшыя гарады — Нокія, Піркала, Кангасала, Юлёярві, Орывесі, Куру, Руавесі і Лемпяля.

Клімат Тамперэ блізкі да ўмерана-марскога: мяккая снежная зіма і кароткае халаднаватае лета. Самы халодны месяц — - люты, а самы цёплы — ліпень. Снег ляжыць у сярэднім з канца лістапада да сярэдзіны красавіка.

У 1775 годзе ў раёне ракі Тамеркоскі шведскім каралём Густавам III было заснавана гандлёвае паселішча. Ужо праз чатыры гады, у 1779 годзе, паселішча атрымала статус горада. У той час Тамперэ быў невялікім гарадком, які займаў усяго некалькі квадратных кіламетраў.

Вялікае Княства Фінляндскае

[правіць | правіць зыходнік]

У XIX стагоддзі, калі Тамерфорс у складзе Вялікага Княства Фінляндскага быў адным з гарадоў Расійскай імперыі, ён ужо ўяўляў сабой буйны гандлёвы і індустрыяльны цэнтр. На працягу другой паловы XIX стагоддзя Тамерфорс складаў амаль палову прамысловага патэнцыялу Фінляндыі. Індустрыяльная моц горада дала яму другую назву — «Паўночны Манчэстэр».

З-за развіцця вытворчасці і будаўніцтва новых заводаў Тамперэ павялічваў сваю плошчу за кошт далучэння суседніх сельскіх паселішчаў.

У снежні 1905 года ў Тамерфорсе праходзіла 1-я канферэнцыя РСДРП, дзе ўпершыню сустрэліся У. І. Ленін і Сталін.

Незалежная Фінляндыя

[правіць | правіць зыходнік]
Разбураны Тамперэ пасля бітвы

Падчас Грамадзянскай вайны ў Фінляндыі (28 студзеня — 15 мая 1918 года) Тамперэ быў месцам адной са стратэгічна важных падзей — 6 красавіка «белыя» ўзялі горад і захапілі ў палон каля 10 000 «чырвоных».

Тамперэ быў вядомы як горад тэкстыльнай і металургічнай прамысловасці. Аднак у 1990-х гадах ён стаў вядомы як цэнтр тэлекамунікацыйнай індустрыі і інфармацыйных тэхналогій. Тэхналагічны цэнтр Хермія (фінск.: Hermia) у раёне Херванта (фінск.: Hervanta) з’яўляецца флагманам гэтай індустрыі.

Тамперэ — вузел чыгунак і аўтадарог, порт.

У горадзе дзейнічае шэраг буйных прадпрыемстваў машынабудаўнічай, цэлюлозна-папяровай, хімічнай, гарбарна-абутковай, тэкстыльнай, харчовай прамысловасці, ГЭС, вылічальны цэнтр. Дзейнічае завод канцэрна Pilkington[9].

Тэатр Тамперэ

Тамперэ вядомы сваім насычаным культурным жыццём. У горадзе пражывалі і пражываюць некаторыя з класікаў і вядомыя фінскія пісьменнікі. Горад таксама мае даўнія тэатральныя традыцыі — у горадзе дзейнічаюць Рабочы тэатр Тамперэ і Тэатр Тамперэ, кожны жнівень праводзіцца тэатральны фестываль (Tampereen Teatterikesä).

У горадзе штогод у сакавіку праводзіцца Міжнародны фестываль кароткаметражных фільмаў. Tammerfest — фестываль урбаністычнага рока праходзіць у горадзе кожны ліпень, акрамя таго, гарадскі мастацкі фонд штогод арганізоўвае ў горадзе яшчэ 3 міжнародныя культурныя мерапрыемствы: Tampere Jazz Happening кожны лістапад, Tampere Vocal Music Festival і Tampere Biennale у розныя гады.

У Тамперэ размешчаны галоўны офіс папулярнага ва ўсёй краіне тэлеканала YLE TV2.

Кафедральны сабор

Адным з самых ранніх культавых збудаванняў Тамперэ з’яўляецца Старая царква, пабудаваная ў класічным стылі ў 1828 годзе па праекце архітэктараў Карла Басі і Карла Энгеля. У неагатычным стылі пабудавана ў 1881 годзе царква Алексантэры, а ў стылі нацыянальнага рамантызму збудаваны па праекце Ларса Сонка ў 1907 годзе Кафедральны сабор. У 1966 годзе ў стылі мадэрнізм пабудаваны ў раёне Калева па праекце архітэктараў Райлі і Рэйма Піетыля сучасны бетонны храм — царква Калева.

Адзіная праваслаўная царква ў гонар Аляксандра Неўскага і свяціцеля Мікалая пабудавана ў цэнтры Тамперэ ў 1899 годзе па праекце інжынера Т. У. Языкава.

У горадзе дзейнічае каля 20 музеяў: мастацкі музей Сары Хілдэн, музей шпіянажу, Фінскі музей гульняў, музей паліцыі, музей Леніна, а таксама музей мумі-троляў, прысвечаны творчасці Тувэ Янсан[10].

У акрузе Тамперэ дзейнічае 4 універсітэты, сярод якіх найважнейшымі з’яўляюцца Універсітэт Тамперэ (UTA, заснаваны ў 1925, у сярэдзіне 2000-х навучалася больш за 12 000 студэнтаў) і Тамперскі тэхналагічны ўніверсітэт (TTY, таксама больш за 12 000 студэнтаў), размешчаны ў раёне Херванта.

Год Колькасць
1999 193 174 [11]
2000 195 468 [11]
2001 197 774 [11]
2002 199 823 [11]
2003 200 966 [11]
2004 202 932 [11]
Год Колькасць
2005 204 337 [11]
2006 206 368 [11]
2007 207 866 [11]
2008 209 552 [11]
2009 211 507 [11]
2010 213 217 [11]
Год Колькасць
2011 215 168 [11]
2012 217 421 [11]
2013 220 446 [11]
2014 220 701 [12]
2014 223 004 [11]
2015 225 118 [13][11]
Год Колькасць
2016 228 274 [11]
2017 231 853 [14][11]
2023 255 050 [15]
2024 255 333 [5]

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

[правіць | правіць зыходнік]

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. https://yle.fi/a/74-20165337
  2. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  3. а б в г http://www.infopankki.fi/en/tampere/information-about-tampere Праверана 1 лютага 2017.
  4. https://web.archive.org/web/20091228062929/http://www.tampere.fi/english/tampereinbrief/history/index.html Праверана 16 мая 2024.
  5. а б Finland's preliminary population figure was 5,608,218 at the end of February 2024Statistics Finland.
  6. http://www.stat.fi/meta/luokitukset/kunta/001-2012/luokitusavain_ks.html
  7. Kuntien ja kielisuhdeluokituksen 2024 välinen luokitusavain, Klassificeringsnyckeln mellan kommuner och språklig indelning år 2024, The correspondence table between municipalities and language distribution in 2024Statistics Finland, 2024.
  8. а б БелЭн 2002.
  9. Pilkington плануе зачыніць свой завод у Юлеярві, без працы могуць застацца 320 чалавек // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 26 кастрычніка 2012.(Праверана 4 кастрычніка 2025)
  10. Где живут муми-тролли? — журнал Вокруг света
  11. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Kaupunkien ja kuntien lukumäärät ja väestötiedotAssociation of Finnish Municipalities. Праверана 15 лютага 2019.
  12. http://vrk.fi/default.aspx?docid=8517&site=3&id=0
  13. Population structure — ISSN 1797-5379; 1797-5387; 1797-5395
  14. https://www.tampere.fi/tampereen-kaupunki/tietoa-tampereesta.html
  15. Population growth biggest in nearly 70 yearsStatistics Finland.
  • Новікаў Я. У. (гісторыя). Та́мперэ, Та́мерфорс // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 413, 414. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Та́мпере, Таммерфорс // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 249. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Та́мпере, Таммерфорс // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 469. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
  • Та́мпере, Та́ммерфорс // Географические названия мира: Топонимический словарь: Ок. 5000 единиц (руск.) / Е. М. Поспелов; Отв. ред. P. A. Агеева. — 2-е изд., стереотип.. — М.: Русские сло­вари: ООО «Издательство Астрель»: ООО «Издательство ACT», 2002. — С. 409. — 512 с. — ISBN 5-17-001389-2 (ООО «Издательство ACT»), ISBN 5-271-00446-5 (ООО «Издательство Астрель»), ISBN 5-93259-014-9 (Издательство «Русские словари»).