Тара Картэр
| Тара Картэр | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| англ.: Tara Carter | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне | |||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
Тара Картэр (англ.: Tara Carter; Ангілья) — юрыст і палітык Ангільі, Старшыня Палаты сходу Ангільі з 11 сакавіка 2025 года[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Атрымала ступень бакалаўра права (LLB) у 2004 годзе ва Універсітэце Манітобы (Канада). Пасля вяртання ў Ангілью заснавала юрыдычную фірму «Carter&Associates», якая спецыялізуецца на грамадзянскім і камерцыйным праве, а таксама ў сферы нерухомасці.
Актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці: была старшынёй Савета аховы здароўя Ангільі і намесніцай старшыні Камісіі фінансавых паслуг Ангільі. Таксама з’яўляецца заснавальніцай ініцыятывы LEAD[HER] Network, якая падтрымлівае і развівае жаночы рух ў рэгіёне.
У 2025 годзе, пасля перамогі на выбарах Аб’яднанага фронту Ангільі, Тара Картэр была абрана Старшынёй Палаты Сходаў Ангільі. Яна абавязалася ўвесці новыя стандарты празрыстасці і эфектыўнасці ў працы парламента.[1][2]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Rebecca, Bird. Tara Carter appointed as speaker of the Anguilla House of Assembly (англ.). Anguilla Focus (3 лістапада 2025). Праверана 30 верасня 2025.
- ↑ Tara Carter’s Historic Rise: A Powerhouse Takes the Helm as Anguilla’s New Speaker of the House (англ.). Times Caribbean (12 сакавіка 2025). Праверана 30 верасня 2025.