Тарлтанскі дзяржаўны ўніверсітэт
Выгляд
| Тарлтанскі дзяржаўны універсітэт | |
|---|---|
| англ.: Tarleton State University | |
| | |
| Арыгінальная назва | англ.: Tarleton State University |
| Заснаваны | 1896 |
| Студэнты | 14 016[1] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Сцівенвіл, Тэхас, ЗША |
| Сайт | tarleton.edu |
Тарлтанскі дзяржаўны універсітэт (англ.: Tarleton State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Сцівенвіл ў штаце Тэхас.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вучэльня першапачаткова створана ў 1899 годзе на ахвяраванні Джона Тарлтана, калі быў заснаваны Сельскагаспадарчы каледж Джона Тарлтана. Установа з'стала сузаснавальнікам сістэмы Тэхаскага аграрна-механічнага ўніверсітэта ў 1917 годзе. У 1949 годзе каледж быў перайменаваны ў Тарлтанскі дяржаўны каледж, а ў 1959 годзе стаў навучальнай установай з чатырохгадовым навучаннем, якая прысуджае акадэмічныя ступені. Статус універсітэта вучэльня атрымала ў 1973 годзе, прыняўшы сваю цяперашнюю назву.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Каледж сельскай гаспадаркі і прыродных рэсурсаў
- Каледж бізнесу
- Каледж адукацыі
- Каледж аспірантуры
- Каледж медыцынскіх навук
- Каледж вольных і прыгожых мастацтваў
- Каледж прыродазнаўчых навук і матэматыкі
- Каледж інжынерыі
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тарлтанскі дзяржаўны ўніверсітэт- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы