Таццяна Іванаўна Хвайніцкая
Выгляд
| Таццяна Іванаўна Хвайніцкая | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 23 снежня 1964[1] (60 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | мастачка |
| Жанр | станковы жывапіс |
| Вучоба | |
| Уплыў | Віктар Аляксандравіч Грамыка |
| Член у | |
Таццяна Іванаўна Хвайніцкая (нар. 23 снежня 1964, г. Шчучын, Гродзенская вобласць) — беларуская мастачка ў галіне станковага жывапісу.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 23 снежня 1964 года ў Шчучыне Гродзенскай вобласці. Скончыла ў 1993 годзе Беларускую акадэмію мастацтваў. Вучылася ў В. Грамыкі. Удзельніца мастацкіх выставак з 1984 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1995 года.
Жыве ў г. Мінску.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу. Асноўныя творы: палотны «Рамонкі», «Лета», «Аўтапартрэт», «Сон», «Дзяцінства», «Браслаўшчына», «Партрэт скульптара В. Янушкевіча», «Валя»; трыпціх «Мацярынства».
Зноскі
- ↑ Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Хвайніцкая Таццяна Іванаўна // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Таццяна Іванаўна Хвайніцкая на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»