Таццяна Андрэеўна Арцёмава
Выгляд
Таццяна Андрэеўна Арцёмава | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 чэрвеня 1950 (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | мастак-дэкаратар |
Жанр | дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і мастацкае шкло[d] |
Вучоба | |
Член у | |
Узнагароды |
Таццяна Андрэеўна Арцёмава (нар. 23 чэрвеня 1950, пас. Іназемцава, Стаўрапольскі край, Расія) — беларуская мастачка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 23 чэрвеня 1950 года ў пасёлку Іназемцава Стаўрапольскага краю (Расія). Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1973 годзе. Удзельніца мастацкіх выставак з 1973 года[1].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1985 года. Жыве ў г. Барысаве[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працуе ў галіне мастацкага шкла. Асноўныя творы: дэкаратыўная кампазіцыя «Яблыневы цвет», набор «Празрысты», ваза «Урачыстасць», дэкаратыўныя кубкі; афармленне святла ў фае Дома культуры г. Барысава[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджана бронзавым медалём ВДНГ СССР[1].
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]Верагодна, жонка мастака Пятра Арцёмава.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Арцёмава Таццяна Андрэеўна // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Арцёмава Таццяна Андрэеўна // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Таццяна Андрэеўна Арцёмава на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»