Таццяна Антонаўна Сакалюк
Таццяна Антонаўна Сакалюк | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 красавіка 1932 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 студзеня 2009 (76 гадоў) |
Грамадзянства | |
Узнагароды і прэміі |
Таццяна Антонаўна Сакалюк (23 красавіка 1932, Хідры, Палескае ваяводства — 28 студзеня 2009) — беларускі перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці, Герой Сацыялістычнай Працы (1971).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 23 красавіка 1932 года ў в. Хідры Кобрынскага павета Палескага ваяводства Польскай Рэспублікі.
Працоўную дзейнасць пачала ў 1951 годзе у родным калгасе «Зара» (цяпер — СВК «Узыходзячая зара») Кобрынскага раёна, дзе працавала да сыходу на пенсію. З 1963 года працавала аператарам па адкорму жывёл на свінагадоўчым комплексе калгаса.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 красавіка 1971 года за дасягнутыя поспехі ў выкананні планаў вытворчасці і нарыхтовак прадуктаў жывёлагадоўлі прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
Неаднаразова выбіралася дэпутатам раённага і сельскага Савета народных дэпутатаў.
Памерла 28 студзеня 2009 года.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» (1970) — за высокія дасягненні ў працы;
- Герой Сацыялістычнай Працы (08.04.1971) — за дасягнутыя поспехі ў выкананні планаў вытворчасці і нарыхтовак прадуктаў жывёлагадоўлі;
- ордэн Леніна (08.04.1971) — за дасягнутыя поспехі ў выкананні планаў вытворчасці і нарыхтовак прадуктаў жывёлагадоўлі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Соколюк Татьяна Антоновна // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник. Минск, 2014. С. 207.
- Соколюк Татьяна Антоновна // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1982. Т. 5. С. 592.
- Сакалюк Таццяна Антонаўна // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. Т. 5. С. 533.
- Сакалюк Таццяна Антонаўна // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1973. Т. 9. С. 318.