Таццяна Дзмітрыеўна Герновіч
Таццяна Дзмітрыеўна Герновіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 жніўня 1978 (46 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, архівістка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Член у |
Таццяна Дзмітрыеўна Герновіч (нар. 31 жніўня 1978, Мінск) — беларускі гісторык-архівіст. Кандыдат гістарычных навук (2010), дацэнт[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 31 жніўня 1978 года ў Мінску. У 1999—2004 гадах вучылася на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «гісторыка-архівазнаўства», які скончыла з адзнакай. Працавала на пасадзе інжынера-архіварыўса ў «Белдзіправадгасе»[1].
У 2004 пачала ў аспірантуру па спецыяльнасці «Гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання» пад кіраўніцтвам М. Ф. Шумейкі. У 2010 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Дакументальныя крыніцы па гісторыі перамешчаных беларускіх архіваў (кан. XVIII — пач. XXІ ст.)»[1].
З 2007 года выкладае на кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ, з 2010 года старэйшы выкладчык, 2013 года — дацэнт[1].
У 2009—2015 гадах член міжведамаснай камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны абарот нацыянальных культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за межамі Беларусі[1].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Галіны навуковых інтарэсаў: гісторыя архівазнаўства, рэстытуцыя архіўных дакументаў, архіўнае права[1].
Аўтарка больш за 30 навуковых публікацый у навуковых выданнях Беларусі, Украіны, Польшчы, Літвы. Сааўтар вучэбнага дапаможніка для вышэйшай школы па архівазнаўстве. Сааўтарка Канцэпцыі выяўлення, апісання, уліку і выкарыстання дакументаў па гісторыі і культуры Беларусі, якія захоўваюцца за мяжой[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Архівазнаўства: дапаможнік / А. М. Бяляўскі [і інш.]; пад рэд. М. Ф. Шумейкі. — Мінск: БДУ, 2013.
- Канцэпцыя выяўлення, апісання, уліку і выкарыстання дакументаў па гісторыі і культуры Беларусі, якія захоўваюцца за мяжой / Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы; [Аўтары-распрацоўшчыкі: Т. Д. Герновіч і інш.]: Мінск: БелНИИДАД, 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Таццяна Дзмітрыеўна Герновіч. Супрацоўнікі БДУ (бел.) . bsu.by. Праверана 1 чэрвеня 2025.
- Нарадзіліся 31 жніўня
- Нарадзіліся ў 1978 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Супрацоўнікі Белдзіправадгаса
- Выкладчыкі гістарычнага факультэта БДУ
- Кандыдаты гістарычных навук
- Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Гісторыкі Беларусі
- Архівісты Беларусі
- Члены Камісіі па вяртанні культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Беларусі