Таццяна Пятроўна Бондарава
Выгляд
Таццяна Пятроўна Бондарава | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 ліпеня 1958 (67 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоная, выкладчыца ўніверсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат тэхнічных навук (1987) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Таццяна Пятроўна Бондарава (дзявочае прозвішча Баталка, нар. 23 ліпеня 1958, г. Віцебск) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі тэкстыльных матэрыялаў, кандыдат тэхнічных навук (1987), дацэнт (1995).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Таццяна Пятроўна нарадзілася 23 ліпеня 1958 года ў горадзе Віцебск. У 1981 годзе скончыла Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці па спецыяльнасці «Ткацтва». У 1987 годзе скончыла аспірантуру ў Маскоўскім тэкстыльным інстытуце імя А. М. Касыгіна. Навуковыя інтарэсы Таццяны Пятроўны ўключаюць тэхналогіі і абсталяванне для падрыхтоўкі нітак асновы і ўтку да ткацтва. У 1987 годзе яна атрымала ступень кандыдата тэхнічных навук, а ў 1995 годзе — званне дацэнта.
- Заходне-Дзвінскае міжраённае аб’яднанне «Сельгастэхніка» (1975—1976)
- Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (з 1981 года): Мастацка-тэхналагічны факультэт, кафедра «Ткацтва», дацэнт, з 2005 года — загадчык кафедры З 2015 года — факультэт вытворчых тэхналогій, кафедра «Тэхналогія тэкстыльных матэрыялаў», дацэнт.
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]- Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (спецыяльнасць «Ткацтва», 1981)
- Маскоўскі тэкстыльны інстытут імя А. М. Касыгіна (аспірантура, 1987)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль Таццяны Пятроўны Бондаравай на Scientby
- Бондарава, Таццяна Пятроўна (кандыдат тэхнічных навук; тэхналогія тэкстыльнай прамысловасці; нар. 1958) // Электронны каталог НББ
- Бондарева, Татьяна Петровна (кандидат технических наук, текстильная промышленность; род. 1958) (руск.) // Электронны каталог РНТБ