Перайсці да зместу

Таццяна Станіславаўна Ігнацюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Таццяна Станіславаўна Ігнацюк

Таццяна Станіславаўна Ігнацюк (нар. 17 лютага 1974, в. Асаўцы, Бярозаўскі раён) — беларуская педагог і дэпутатка.

Нарадзілася 17 лютага 1974 года ў вёсцы Асаўцы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці[1].

Скончыла Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна, Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка[1].

Працоўную дзейнасць пачала піянерважатай; працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры Нарутавіцкай няпоўнай сярэдняй школы; намесніцай дырэктара па выхаваўчай рабоце, па вучэбна-выхаваўчай рабоце Стрыгінскай сярэдняй школы; намесніцай дырэктара Бярозаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі[1]. Дырэктарка гэтага цэнтра[1].

Выбрана ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Брэсцкай вобласці (вылучана ад Бярозаўскага і Івацэвіцкага раёнаў)[1]. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці[1].

Член Беларускай партыі «Белая Русь», РГА «Белая Русь», Беларускага саюза жанчын, Беларускага фонду міру[1].

Узнагароджана ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі, галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, граматамі Бярозаўскага райвыканкама, Бярозаўскага раённага Савета дэпутатаў[1].