Перайсці да зместу

Таццяна Фамінічна Бучэль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Таццяна Фамінічна Бучэль
Дата нараджэння 9 ліпеня 1955(1955-07-09)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 чэрвеня 2021(2021-06-30)[2] (65 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у

Таццяна Фамінічна Бучэль (лат.: Tatjana Bučele; нар. 9 ліпеня 1955, в. Германавічы, Шаркаўшчынскі раён — 2021) — беларуская грамадская дзяячка ў Латвіі.

Нарадзілася 9 ліпеня 1955 года ў в. Германавічы Шаркаўшчынскага раёна[3].

Пасля заканчэння сярэдняй школы вучылася на факультэце нямецкай і англійскай моў Мінскага педагагічнага інстытута замежных моў, які скончыла ў 1977 годзе. Два гады працавала настаўніцай замежных моў у Беларусі. Затым, пераехаўшы ў Латвію, выкладала англійскую мову ў Даўгаўпілскім педагагічным інстытуце. 3 1980 года — дырэктар Калкунскай бібліятэкі Даўгаўпілскага раёна. У 1999 годзе паспяхова абараніла магістарскую працу на тэму «Фразеалагізмы з міфалагічнымі кампанентамі ў беларускай і рускай мовах» у Даўгаўпілскім педагагічным універсітэце[3].

Памерла 30 чэрвеня 2021 года ў Даўгаўпілсе[4].

Грамадская дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Адзін з арганізатараў Беларускага культурна-асветніцкага таварыства «Уздым» (г. Даўгаўпілс). Вяла заняткі ў беларускай нядзельнай школе, якая дзейнічае ў Даўгаўпілсе пры таварыстве, арганізавала правядзенне беларускіх народных святаў, праводзіла конкурсы на найлепшае сачыненне на беларускай мове, экскурсіі па гарадах Беларусі, Літвы і Латвіі. Была выкладчыкам спецкурса па беларускай мове ў Даўгаўпілскім педагагічным універсітэце[3].

  1. Electronic Union Catalogue of Latvian Libraries of National Significance
  2. а б Latgales dati
  3. а б в Бучэль Таццяна Фамінічна // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Віцебск : Витебская областная типография, 2007. — С. 28.
  4. Latgales dati. latgalesdati.du.lv. Праверана 5 мая 2025.
  • Бучэль Таццяна Фамінічна // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Віцебск : Витебская областная типография, 2007. — С. 28.