Таісія Паўлаўна Троцкая
Таісія Паўлаўна Троцкая | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 лістапада 1949[1] (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоная, выкладчыца ўніверсітэта |
Навуковая сфера | механізацыя сельскай гаспадаркі[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук[1] (1999) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Таісія Паўлаўна Тро́цкая[2] (нар. 29 лістапада 1949) — вучоны ў галіне механізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, доктар тэхнічных навук (1999[2]), прафесар[3] (2012[4]).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў вёсцы Бобрына[2] (у вёсцы Бабыніха[4][5] Бялкоўшчынскага сельсвета[5]) Смаргонскага раёна Маладзечанскай вобласці БССР. У 1972 одзе скончыла Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію. У 1972—1978 гадах працавала інжынерам у калгасах «Перамога» і «Радзіма» Астравецкага раёна[5]. З 1978 года Т. П. Троцкая ў Гродзенскім сельскагаспадарчым інстытуце (асістэнт кафедры механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, у 1985—1991 гадах старшы выкладчык[5], дэкан інжынерна-тэхналагічнага факультэта[4]), з 1991 года ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце механізацыі сельскай гаспадаркі. У 19984 годзе скончыла дактарантуру[5]. У 1999—2000 гадах загадчык кафедры эксплуатацыі машынна-трактарнага парку Беларускага дзяржаўнага агратэхнічнага ўніверсітэта. З 2002 года Т. П. Троцкая на пасадзе начальніка аддзела новых тэхналогій Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па харчаванні[5]. Прафесар кафедры тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы[4].
Навуковая дзейнасць і грам амдская
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя навуковыя працы ў галіне энергаэфектыўных тэхналогій у сельскай гаспадарцы і ў перапрацоўчай прамысловасці з выкарыстаннем азону (сушка і захоўванне збожжа і іншых раслінных матэрыялаў, а таксама перадпасяўная апрацоўцы насення збожжавых і агароднінных культур). Пад кіраўніцтвам Т. П. Троцкай у перапрацоўчай прамысловасці выкананы навукова-даследчыя работы па заданнях канцэрна «Белдзяржхарчпрам», ААТ «Камунарка», выкананы праграмы «Фітапрэпараты» і іншыя. Аўтар 150 навуковых прац, у тым ліку адной манаграфіі[5][3]. Мае 2 вынаходствы і 6 патэнтаў[5][3].
Член Савета па абароне дысертацый К 01.5501 пры Навукова-практычны цэнтры НАН Беларусі па харчаванні, член рэдакцыйнага савета часопіса «Пищевая промышленность. Наука и технологии»[3]. Старшыня атэстацыйнага савета пры аспірантуры Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па харчаванні і член камісіі па прыёме аспірантаў[3]. Член Усерасійскага азонавага таварыства[3].
Сярод апублікаваных прац:
- Перспективы применения энергосберегающей сушки зерна активным вентилированием озонированным воздухом / Т. П. Троцкая, И. И. Гургенидзе // Моделирование и прогнозирование аграрных энергосберегающих процессов и технологий : материалы Международной научно-технической конференции, Минск, 22-24 апреля 1998 г. : в 2 ч. Ч. 1. — Минск : БАТУ, 1998. — С. 133—135;
- Применение озонных технологий в народном хозяйстве / Т. П. Троцкая, А. Р. Генселевич // Энергосберегающие технологии и технические средства в сельскохозяйственном производстве: доклады Международной научно-практической конференции, Минск, 12—13 июня 2008 г.: в 2 ч. Ч. 2. — Минск: БГАТУ, 2008. — С. 263—268;
- Озонная технология сушки зерна / Т. П. Троцкая, А. А. Литвинчук, А. М. Миронов, В. М. Грищук, О. Л. Сороко // Пищевая промышленность: наука и технологии, 2008, том 2, № 2.
- Водоподготовка для предприятий пищевой промышленности / Т. П. Троцкая, А. М. Миронов, А. Г. Вабищевич // Переработка и управление качеством сельскохозяйственной продукции: доклады Междунар. науч.-практ. конф., Минск, 21—22 марта 2013 г. — Минск: БГАТУ, 2013. — С. 71—74;
- Предпосевная обработка зерна озоном / В. М. Грищук, Т. П. Троцкая, О. В. Штольц // Переработка и управление качеством сельскохозяйственной продукции: доклады Междунар. науч.-практ. конф., Минск, 21—22 марта 2013 г. — Минск: БГАТУ, 2013. — С. 355—357.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 530. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- ↑ а б в БелЭн 2002.
- ↑ а б в г д е Троцкая Таисия Павловна (руск.) // Факультэт біялогіі і экалогіі ГрДУ
- ↑ а б в г Троцкая, Таисия Павловна (доктор технических наук; род. 1949) (руск.) // Электронны каталог РНТБ
- ↑ а б в г д е ё ж з Известные уроженцы и жители Сморгони. Троцкая (Дудко) Таисия Павловна (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бароўка Л. В. Тро́цкая Таісія Паўлаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 530. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 7: Снегирь ― Ящерицын / редкол.: Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2008. — 744 с.: ил. — ISBN 978-985-11-0421-1. — С. 270.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Смаргонскага р-на. — Мн.: БелЭн, 2004. — С. 553—554. — 640 с. — ISBN 985-11-0296-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Известные уроженцы и жители Сморгони. Троцкая (Дудко) Таисия Павловна (руск.)
- Троцкая Таисия Павловна (руск.) // Факультэт біялогіі і экалогіі ГрДУ
- Троцкая, Таисия Павловна (доктор технических наук; род. 1949) (руск.) // Электронны каталог РНТБ
- Троцкая Таисия Павловна // База патентов Беларуси
- Нарадзіліся 29 лістапада
- Нарадзіліся ў 1949 годзе
- Нарадзіліся ў Смаргонскім раёне
- Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта
- Супрацоўнікі НПЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі
- Выкладчыкі БДАТУ
- Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
- Дактары тэхнічных навук
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Постаці беларускай сельскай гаспадаркі
- Вынаходнікі СССР
- Вынаходнікі Беларусі